3 траўня 2024, Пятніца, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 красавіка чыгуначнікам панізяць заробкі на 25%?

33
З 1 красавіка чыгуначнікам панізяць заробкі на 25%?

Беларуская чыгунка адчувае фінансавыя цяжкасці.

Раней у рэдакцыю charter97.org паступіла шмат скаргаў ад чыгуначнікаў, якія падзяліліся інфармацыяй аб тым, як на сённяшні дзень ідуць справы на Беларускай чыгунцы. Начальства ж пагаршэнне сітуацыі адмаўляе.

«Вось як развязалі праблему з адпраўкай людзей у адпачынкі за свой кошт на Берасцейскай чыгунцы: з 1 красавіка гадзінная норма зніжаная да 120 гадзін у месяц, то бок, заробак знізіцца дзесьці на 25%. На сённяшні дзень заробак знізілі ў сярэднім на адзін мільён рублёў», - піша чытач charter97.org.

Таксама чытачы паведамляюць аб аналагічных праблемах чыгуначнікаў у іншых рэгіёнах.

«У Асіповічах увесь вагонабудаўнічы завод сышоў у адпачынак на 2/3 стаўкі», - піша чытач charter97.org.

«Так і ёсць: на Маладзечанскай дыстанцыі шляху прымушаюць браць па 2 дні за свой кошт», - піша чытач Іван.

Бабруйскія чыгуначнікі кажуць, што практыка з прымусовымі адпачынкамі для іх ужо не новая.

«На Бабруйскай дыстанцыі шляху мы ўжо тры гады пішам такія заявы! Адразу пісалі па два дні, эканамістам падалося мала - і цяпер пішам чатыры, з пятніцы да панядзелка! Нібыта, каб не скарачаць людзей. А каго скарачаць, калі ўсюды штат рабочых, а на самой дыстанцыі шляху і ў аддзяленні - перабор!» - піша чытач Сяргей.

«Начальства БЧ кіруецца не эканамічнай выгадай, а толькі жаданнем дагадзіць Лукашэнку, які думае, што калі не Расея, то Кітай азалоціць Беларусь. Закупка кітайскіх электравозаў і электрыфікацыя малаўжываных адцінкаў БЧ загнала дарогу ў даўгавую яму. Мела месца і так званая мадэрнізацыя са знакам мінус. У выніку са слоў знаёмага, які працуе на БЧ, лакаматывы проста развальваюцца, бо няма запчастак і нават інструмента для іх рамонту. Узровень шуму ў кабінах цеплавозаў залімітавы, загазаванасць перавышае ўсе дапушчальныя нормы. Усю гэтую карціну здзекаў над лакаматыўшчыкамі дапаўняе наша слаўная медыцына, якая ўжо не ведае, як паздзекавацца над людзьмі. Чарговую медкамісію лакаматыўшчыкі праходзяць па два месяцы, а ўлічваючы планёрныя і тэхнічныя заняткі, людзі па сутнасці справы пазбаўленыя адпачынку.

Таксама немагчыма разабрацца ў вялікай кучы ўзаемавыключальных дакументаў і інструкцый, якія часта пішуць малапісьменныя спецыялісты. Правяраючых і кантралёраў на БЧ, больш чым дзе-небудзь, толькі вынік іх дзейнасці практычна мінусавы. Са слоў іншага знаёмага з лакаматыўных дэпо Віцебска, да пачатку чарговага Славянскага базару з Менска прыязджаюць кантралёры, якіх трэба забяспечыць квіткамі на канцэрты, жыллём, закускай і выпіўкай. А гэта ўлятае ў капейчыну. Да таго ж, ёсць людзі, якія лічацца на адной пасадзе, а займаюць іншую, а то і незразумела, дзе боўтаюцца. А ўжо колькі сваякоў і дзяцей прыцягнулі невядома адкуль, прыдумляючы ім пасады і заробкі!» - піша чытач Юрый Іваноў.

Раней прэс-сакратар Беларускай чыгункі Андрэй Баравы даў каментар charter97.org з нагоды адпачынкаў за свой кошт.

«Гэта няпраўда. Усе заявы пра адпачынак супрацоўнікі пішуць па пагадненні бакоў, ніякіх прымусовых загадаў не прымалася», - сказаў ён.

Чытачы ж абурыліся такім адказам і сталі дасылаць прыклады, якія пацвярджаюць адваротнае.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках