26 красавiка 2024, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы ўпершыню выступіць у Вярхоўнай Радзе Украіны

Прэзідэнт Польшчы ўпершыню выступіць у Вярхоўнай Радзе Украіны

Падчас запланаванага на 8-9 красавіка афіцыйнага візіту ва Украіну прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі выступіць на пасяджэнні парламента.

Пра гэта паведаміў міністр у канцылярыі прэзідэнта Ярамір Сакалоўскі, паведамляе Polskie radio.

8 красавіка ў Кіеве Камароўскі сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

«На наступны дзень прэзідэнт, як першы польскі прэзідэнт у гісторыі, зробіць прамову перад украінскім парламентам», - сказаў Сакалоўскі.

Гэта будзе першы ў гісторыі выступ польскага прэзідэнта ва ўкраінскім парламенце.

Нагадаем, у снежні 2014 года ў польскім парламенце выступаў Парашэнка.

У сваёй прамове перад польскімі сенатарамі і дэпутатамі ўкраінскі прэзідэнт, сярод іншага, падзякаваў палякам за тое, што застаюцца з украінцамі ў самыя складаныя моманты сучаснай гісторыі Украіны і яе народа.

Нагадаем, Камароўскі нядаўна заявіў, што падчас візіту ва Украіну і ў сувязі з 75-й гадавінай Катынскага злачынства ён наведае польскія вайсковыя могілкі ў Быкоўні, якія былі адкрытыя ў 2012 годзе і дзе спачывае амаль 3500 польскіх ахвяр трагедыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках