2 траўня 2024, Чацвер, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін: Страты бюджэту могуць перавысіць 10 трыльёнаў

9
Мінфін: Страты бюджэту могуць перавысіць 10 трыльёнаў

Бюджэт Беларусі ў 2015 годзе можа панесці значныя страты ў выпадку, калі сусветныя кошты нафты складуцца на нізкім узроўні.

"Так, пры кошце нафты 60 даляраў за барэль і выкліканай гэтым карэкціроўцы асноўных макраэканамічных паказчыкаў даходы кансалідаванага бюджэту памяншаюцца на 3 трлн рублёў. У выпадку абрынання кошту нафты да 50 даляраў страты складуць ужо 10,5 трлн рублёў", - адзначае намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, артыкул якога размешчаны ў апошнім нумары часопіса "Фінансы, улік, аўдыт", што выдаецца Мінфінам, піша tut.by.

Нагадаем, першапачаткова бюджэт на 2015 год рыхтаваўся з улікам прагнозаў сусветнага кошту нафты 83 даляры за барэль. Аднак сусветны кошт нафты ў першыя месяцы 2015 вагаўся паміж 50 і 60 далярамі за барэль.

Як адзначае Кійко, рэальная ацэнка выканання даходнай часткі бюджэту, на якую негатыўна ўплывае зніжэнне сусветных коштаў нафты, "падштурхоўвае ўрад фармаваць пакет дадатковых захадаў у кансалідацыі даходаў".

У сувязі з гэтым, канстатаваў намеснік міністра, да цяперашняга часу ўрадам прынятыя пастановы аб аднаўленні збірання вывазнога мытнага падатку на калійныя ўгнаенні; аб канфіскацыі дадатковых дывідэндаў у высокарэнтабельных прадпрыемстваў цягам 2015; аб увядзенні дадатковага збору за экспарт беларускай нафты.

Паводле ацэнак Мінфіна, за кошт увядзення вывазнога падатку на калійныя ўгнаенні (45 еўра за тону) бюджэт можа атрымаць у 2015 годзе 6,7 трлн рублёў. Акрамя гэтага, Мінфін чакае, што прыняты ўказ аб падазжэнні абмежаванняў у вяртанні ПДВ на імпарт спажывецкіх тавараў прынясе бюджэту яшчэ 1,4 трлн рублёў у гэтым годзе.

Нагадаем, нягледзячы на пярэчанне беларускіх бізнэс-саюзаў, у лютым 2015 былі пралангаваныя нормы ўказа №361, згодна з якім для імпарцёраў (якія ўвозяць тавары ў нязменным выглядзе) ўсталяваная адтэрміноўка права на 90 дзён на вылічэнне ўвазнога ПДВ.

Фактычна гэта азначае, што імпарцёры абавязаны двойчы выплаціць падатак на даданую вартасць: першы раз - на мяжы пры ўвозе тавару, другі - пры выплаце падаткаў за справаздачны перыяд. Вярнуць дадатковыя сумы ПДВ імпарцёры могуць толькі праз тры месяцы. У выніку гэтага ў прадпрыемстваў-імпарцёраў, як заяўляюць яны, утворыцца недахоп абарачальных сродкаў на суму дадаткова аплачанага ПДВ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках