2 траўня 2024, Чацвер, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся суд над намеснікам начальніка міліцыі Гомельскай вобласці

18
Пачаўся суд над намеснікам начальніка міліцыі Гомельскай вобласці

Слуханне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама Сяргея Зайцава пачалося 31 сакавіка ў Менску.

Працэс праходзіць у сталіцы ў мэтах забеспячэння аб'ектыўнага і незалежнага судовага разбору, піша БелаПАН.

Сяргею Зайцаву выстаўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, учыненае службовай асобай, якая займае адказную пасаду). Яму інкрымінуюцца два эпізоды злачыннай дзейнасці. Адзін тычыцца правядзення рамонту будынка Гомельскага РУУС і прычынення шкоды на суму больш як 68 млн рублёў. Другі - дачы афіцэрам свядома незаконных загадаў аб рамонце ягонага асабістага аўтамабіля работнікам аўтагаспадаркі УУС і прычынення шкоды дзяржаўным інтарэсам, правам і законным інтарэсам грамадзян.

Намеснік начальніка Гомельскага УУС быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у ліпені 2014 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках