2 траўня 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскім вуліцам вернуць гістарычныя назвы

13
Менскім вуліцам вернуць гістарычныя назвы

Менгарвыканкам ухваліў прапанову размясціць на цэнтральных вуліцах сталіцы дадатковыя шыльды з гістарычнымі назвамі.

Гаворка ідзе пра 16 вуліц, дзве плошчы, два праспекты. Усе яны размешчаны паблізу Высокага места, Нямігі, плошчы Незалежнасці, стадыёна Дынама, Ракаўскага і Траецкага прадмесцяў.

Гэта стала вынікам звароту ў Менгарвыканкам грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва».

Намеснік старшыні Менгарвыканкама Андрэй Дамарацкі ў пісьмовым адказе на зварот актывістаў паведаміў, што прапанова перададуць у камісію наймення і перайменавання праспектаў, вуліц, плошчаў Менска на найбліжэйшым пасяджэнні. З падтрымкай праекта выступіў і намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.

У каментары «Еўрарадыё» кіраўнік «Альтэрнатывы» Алег Корбан кажа, што на дублявальных шыльдах змесцяць усе вядомыя гістарычныя назвы вуліцы.

«У храналагічным парадку з таго стагоддзя, з якога вядома. Напрыклад, вуліца Карла Маркса адну з першых назваў мела вуліца Падгорная, потым - Новы Рынак, а ўжо за савецкім часам - Свярдлова. А за савецкай уладай і дагэтуль гэта вуліца Карла Маркса», - сказаў ён.

Корбан спадзяецца, што шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц з'явяцца ўжо сёлета, у найлепшым выпадку - да лета.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках