26 красавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Пуцін ідзе шляхам Кадафі і Ахмадзінеджада

9
Rzeczpospolita: Пуцін ідзе шляхам Кадафі і Ахмадзінеджада

Уладзімір Пуцін мерыцца з'явіцца ў ЗША і нават зрабіць там некалькі палітычных заяў.

Не выключана, што яны будуць антыамерыканскія. Зрабіць так яму дазваляе права ўдзелу ў юбілейным 70-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН. Пра гэта сёння піша Rzeczpospolita, нагадваючы, што такое з'яўленне расейскага прэзідэнта на амерыканскай зямлі стала б скандальным, улічваючы вельмі халодныя стасункі паміж Захадам і Расеяй праз вайну ва Украіне, паведамляе ZN.ua.

Разам з тым, Пуціну не забаронена перасякаць межы краін Еўропы і ЗША. Таму ён атрымаў запрашэнне ў Нью-Ёрк на пасяджэнне Генасамблеі ААН. На юбілейнае пасяджэнне збіраюцца прыехаць лідары шмат якіх краін, а таксама Папа Рымскі Францішак.

Выданне піша, што крыніцы блізкія да Крамля паведамляюць аб сур'ёзных намерах Пуціна наведаць Нью-Ёрк у верасні. У такім выпадку ягонае з'яўленне на тэрыторыі ЗША ў разгар канфлікту з Захадам стане не менш скандальным, чым з'яўленне лібійскага дыктатара Муамара Кадафі, прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінеджада ці прэзідэнта Зімбабвэ Робэрта Мугабэ. Усе яны мелі канфлікты з Захадам і выкарыстоўвалі Генасамблею ААН для таго, каб прыехаць у ЗША і зрабіць скандальныя заявы.

Да прыкладу, Кадафі патрабаваў 7,7 мільярда даляраў кампенсацыі за каланізацыю Лібіі ў мінулым і адстаўкі прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага. А саму ААН ён параўнаў з тэрарыстычнай арганізацыяй Аль-Каіда. Ахмадзінеджад таксама ў свой час скарыстаўся Генасамблеяй, каб выступіць з прамовай у ЗША нягледзячы на тое, што супраць Ірана дзейнічалі эканамічныя санкцыі, і ніякіх дыпламатычных сувязяў паміж Вашынгтонам і Тэгеранам не было.

Выданне піша, што Пуцін можа пайсці шляхам Кадафі і Ахмадзінеджада, каб справакаваць Захад. У гэты ж час, ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў, што прэзідэнт Расеі яшчэ не прыняў канчатковую пастанову што да паездкі. Бо да верасня яшчэ шмат часу. І ўсё залежыць ад таго, якія будуць стасункі паміж Крамлём і Захадам. А яны, у сваю чаргу, залежаць ад таго, як будуць развівацца падзеі ва Украіне. Надоечы кіраўнік МЗС Даніі растлумачыў, навошта Пуцін развязаў вайну ва Украіне. На ягоную думку, расейскі прэзідэнт не хоча, каб ва ўкраінцаў быў шанец пачаць новае, лепшае жыццё. Інакш расейцы таксама захочуць змен, а гэта пагражае ягонай уладзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках