28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка пра Бэкхэма: Ён такі прыгожы, што я нават пачырванела

2

Беларуская тэнісістка сустрэлася з вядомым футбалістам пасля паўфінальнага матчу ў Досе.

Калі на трыбуне сядзіць сам Дэвід Бэкхэм, увага да турніру падвышаецца, і ў Катары гэта ведаюць не горш за іншых. А магчымасці займець такіх гасцей у шэйхаў ёсць. Напачатку студзеня чалавек, які ўключаны ў спіс 100 самых вялікіх брытанцаў уручаў прыз пераможцу мужчынскага турніру, а цяпер вось наведаў і на жаночы тэніс, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Для візіту Бэкхэма быў абраны паўфінальны матч паміж Вікторыяй Азаранкай і амерыканкай Вінус Уільямс. Пасля гульні яны хвілінку пагутарылі з Вікторыяй. Дакладней, перакінуліся парай слоўцаў. Ён ёй: «Я вельмі ўражаны тваёй перамогай». Яна яму: «Шчыра дзякую».

Ну, а пасля даўняя завядзёнка: фота на памяць ды публікацыя здымка ў Інстаграме, якое з падачы Вікторыі вы і бачыце.

Дарэчы, яшчэ на корце Азаранка на пытанне вядоўцы пра прысутнасць на матчы Бэкхэма адказала вельмі ветліва:

- Я старалася паказаць не толькі добры тэніс, але і футбольныя навыкі. Спадзяюся, вам спадабалася, - звярнулася яна з усмешкай да Дэвіда.

Ён адказаў усмешкай.

А якія ў Вікторыі засталіся ўражанні ад кароткай сустрэчы з самім Бэкхэмам:

- Гэта было ўзрушальна! Я думаю, кожная дзяўчына ў свеце крыху зайздросціла мне ў той момант! Я захапляюся ім. Ён дзіўны спартовец. І ён такі прыгожы, што я нават пачырванела. Але ён быў вельмі мілы.

У Досе для Азаранкі ўсё было міла, акрамя фінальнага матчу супраць чэшкі Люсі Шафаржавай, які беларуска саступіла - 4:6, 3:6.

Вікторыі на галоўны матч турніру папросту не выстарчыла. Прасцей кажучы, не ў той яна яшчэ форме, каб стабільна перамагаць гульцоў першай дваццаткі.

- Для мяне гэта быў доўгі тыдзень з мноствам цяжкіх матчаў, - сказала Азаранка. - Ужо даўно ў мяне такой серыі гульняў не было. Часам арганізму проста трэба знайсці гэты рытм, і ўся справа была менавіта ў гэтым. Проста моцная напружанасць у цягліцах, і праз гэта скаванасць рухаў. Спаборніца гуляла ў такі тэніс, які для мяне ў маёй цяперашняй сітуацыі быў вельмі нязручным.

Але на гэтым тыдні я дамаглася вялікага прагрэсу, было шмат выдатных матчаў, і ведаеце, я ж і хацела сыграць столькі матчаў запар, каб да гэтага звыкнуць. Я задаволеная прагрэсам, якога я дамаглася з тых часоў, як гуляла на папярэднім турніры.

Матч з Шафаржавай у Досе стаў першым фіналам Вікторыі за студзень 2014-га. Дзякуючы гэтаму поспеху яна паднялася на 10 радкоў у рэйтынгу і цяпер займае 38-е месца. Цяпер чакаем ад Азаранкі перамог на турніры ў Індыян-Улсе, які стартуе 11 сакавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках