28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі апублікуюць выкрывальніцкі даклад аб ролі Пуціна ў Данбасе

9
У Расеі апублікуюць выкрывальніцкі даклад аб ролі Пуціна ў Данбасе

Расейскія апазіцыйныя актывісты плануюць апублікаваць важныя элементы дакладу з дэталёвым апісаннем вайсковага ўмяшання РФ ва Украіну.

Аб гэтым піша The Times. Гаворка ідзе пра даклад, які рыхтаваў Барыс Нямцоў перад смерцю, тлумачыць журналіст Нік Халдсуорт.

Паводле звестак газеты, паліцыянты, якія расследуюць забойства Нямцова, канфіскавалі кампутар, на цвёрдым дыску якога, як мяркуецца, знаходзіцца адзіны асобнік дакладу.

"Ілля Яшын, іншы вядомы прадстаўнік апазіцыі, сказаў у інтэрв'ю The Times, што довады, спарадкаваныя Нямцовым, у тым ліку падрабязнасці, расказаныя бацькамі вайскоўцаў расейскага дзейнага войска, якія загінулі на ўкраінскай тэрыторыі, схаваныя ў надзейным месцы, і версія дакладу будзе апублікаваная", - гаворыцца ў артыкуле.

"Нямцоў сказаў мне, што пачынае працу над дакладам пад назвай "Пуцін і вайна", які давядзе, што расейскія сілы прысутнічалі ва Украіне [і] ўдзельнічалі ў сутычках з украінскімі сіламі", - сказаў Яшын.

"Нямцоў сказаў мне, што планаваў паехаць у Іванава, а таксама што праз месяц планаваў сабраць матэрыял у даклад, які планавалася распаўсюдзіць вялікім накладам", - дадаў Яшын.

"У мяне ёсць сякія-такія ідэі наконт таго, як сабраць кавалкі дакладу, але за некалькі дзён такое не зробіш", - адзначыў ён.

Адвакат Нямцова Вадзім Прохараў таксама сказаў, што палітык рыхтаваўся выкрыць ролю Расеі ва ўкраінскім канфлікце.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках