27 красавiка 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Прамаруджванне з крэдытам – як смерць

26
Барыс Жаліба: Прамаруджванне з крэдытам – як смерць

Сёння стала вядома аб тым, што Лукашэнка вярнуўся з Масквы з пустымі рукамі.

Паводле афіцыйных заяў пытанне аб выдачы крэдыту нібыта не абмяркоўвалася, аднак экспэрты адразу зрабілі выснову: крэдыту Беларусі не дадуць. Эканаміст Барыс Жаліба ў сваю чаргу сцвярджае, што сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі - не апошняя. Пра гэта ён заявіў у каментары charter97.org.

- Міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў сказаў, што паводле гэтага пытання яны сустрэнуцца асобна, сам-насам з Пуціным - і прымуць пастанову. Я думаю, так ці інакш гэтае пытанне агаворваецца і, хутчэй за ўсё, будзе працяг яго абмеркавання і на больш нізкім узроўні. Бо для Расеі пытанне са стратай золатавалютных рэзерваў стаіць востра: з якой крыніцы даць Беларусі 2.5 мільярда? - кажа экспэрт.

- Вы мяркуеце, што крэдыт усё ж такі дадуць?

- Адназначна дадуць, бо, груба кажучы, нікуды не падзенуцца. Расея не можа сабе дазволіць, каб адзіны хаўруснік цяпер эканамічна збанкрутаваў. Крэдыт дадуць, як давалі раней. Пытанне толькі, з якой крыніцы і калі. Апошнюю рату Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, дзе ў асноўным расейскія грошы, «падвесілі» ўжо больш, чым на год. Расея нас крэдытавалі праз «Ашчадбанк» і банк ВТБ.

- Адкуль пойдуць грошы на крэдыт для Беларусі?

- Наколькі я інфармаваны, усё ж такі, крэдыт у 2.5 мільярда даляраў чакаецца з расейскага бюджэту. Гэта значыць, гэта ўрадавы крэдыт Расеі ўраду Беларусі. Але папраўкі ў расейскім бюджэце заўсёды павінны быць неяк заканадаўча аформленыя, і менавіта гэта прыводзіла да затрымак і раней. Таму раней нам выдаў крэдыт банк ВТБ на перыяд, які спатрэбіўся расейцам для таго, каб унесці заканадаўчыя папраўкі ў бюджэт. Брыдж-крэдыт, гэтакі фінансавы масток, якраз перакрываў разрыў у часе.

- Але мяркуючы са стану беларускай эканомікі прамаруджванне можа быць вельмі небяспечным.

- Цалкам дакладна. Нашы золатавалютныя рэзервы паводле апошніх замераў складаюць 4.7 мільярда даляраў, а сёння, можа быць, і менш - мы ж выплачваем запазычанасці. Таму, можна сказаць, што для нас прамаруджанне – як смерць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках