Парашэнка: агрэсар зломіць зубы аб Надзею Саўчанку
9- 7.03.2015, 18:57
- 16,602
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў стойкасць і мужнасць арыштаванай у Расеі лётчыцы, паведаміўшы, што робіць усё магчымае для яе вызвалення.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.
"Паглядзіце, што атрымаў у адказ вораг і агрэсар - зубы зломяць яны аб нашу Надзею», - сказаў Парашэнка і адзначыў, што Саўчанка ў чарговы раз разбурае стэрэатып аб слабасці жаночага полу.
Прэзідэнт запэўніў, што робіць усё магчымае, каб лётчыца была вызваленая з-пад арышту ў Расеі.
Ён таксама пажадаў міру, любові, згоды і дабрабыту ўкраінскім жанчынам.
"Мы ўсё пераадолеем, мы ўсё зробім, і ўсё ў нас атрымаецца. Але нам трэба адно - мір", - заявіў Парашэнка.
Нагадаем, раней прэзідэнт Украіны паведаміў, што накіроўваў ліст прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну з просьбай неадкладна вызваліць украінскую лётчыцу Саўчанку, якая незаконна ўтрымліваецца ў маскоўскім СІЗА. У знак пратэсту супраць свайго незаконнага затрымання Саўчанка праводзіць галадоўку.
Пазней прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што адказ прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на ліст прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з нагоды ўтрымання ў СІЗА РФ лётчыцы Надзеі Саўчанкі накіраваны ў Кіеў.