29 красавiка 2024, панядзелак, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты атакавалі нафтавае радовішча ў Лівіі

1
Ісламісты атакавалі нафтавае радовішча ў Лівіі

Экстрэмісты забілі 11 чалавек з аховы нафтавых аб'ектаў Аль-Хані блізу лівійскага горада Бенгазі.

Пра гэта паведамляюць РІА «Новости» са спасылкай на арабскі партал навінаў Aль-Араб Аль-Алеум.

Афіцыйны прадстаўнік службы аховы нафтавых аб'ектаў Алі Аль-Хасі паведаміў, што сілавікі, якія ахоўваюць аб'ект, былі забітыя ў пятніцу ў выніку нападу экстрэмістаў, якія падтрымліваюць групоўку «Ісламская дзяржава», напісана на сайце партала.

Са слоў Аль-Хасі, радовішча Аль-Хані ўдалося адстаяць, аднак зачыстка найбліжэйшых нафтавых аб'ектаў Аль-Мабрук, Аль-Бахі і Аль-Зохра абцяжараная ў сувязі з тым, што баевікі іх замінавалі.

Пры нападзе баевікі расправіліся з вайскоўцамі, падпалілі нафтасховішча і выкралі абсталяванне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках