29 красавiка 2024, панядзелак, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч «Гомель» - «Юнацтва» стаў другім па працягласці ў гісторыі хакея

2
Матч «Гомель» - «Юнацтва» стаў другім па працягласці ў гісторыі хакея

7 сакавіка ў экстралізе чэмпіянату Беларусі ў хакеі пачаліся паўфінальныя серыі.

Пераможца рэгулярнага першынства салігорскі «Шахцёр» выйграў дома ў гарадзенскага «Нёмана» - 3: 2 (2: 1, 1: 1, 0: 0), піша БелаПАН.

«Гомель» саступіў на сваёй пляцоўцы менскаму «Юнацтву» ў шостым авертайме - 1: 2 (0: 0, 0: 1, 1: 0, 0: 0, 0: 0, 0: 0, 0: 0, 0: 0 , 0: 1). Працягласць матчу, які пачаўся ў 17 гадзін і скончыўся незадоўга да поўначы, склала 165 хвілін 11 секунд чыстага часу - другі паказчык у свеце.

Рэкорд працягласці хакейнага матчу быў усталяваны ў 1936 годзе ў паўфінале Кубка Стэнлі «Дэтройт» - «Манрэаль» (176 хвілін 30 секунд).

8 сакавіка спаборнікі сустрэнуцца зноў. Серыі праводзяцца да чатырох перамог адной з каманд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках