29 красавiка 2024, панядзелак, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кветкі да свята ў Менску падаражэлі на траціну

13
Кветкі да свята ў Менску падаражэлі на траціну

Віншаваць жанчын са святам мужчыны пачалі ўжо ў пятніцу.

З самай раніцы сталіца патанала ў кветках: купіць цюльпанчыкі-ружачкі можна было ля ўваходу ў метро, пераходах, крамах, гіпермаркетах. Кошты, дарэчы, яшчэ напярэдадні прадаўцы абяцалі не падвышаць да бясконцасці. Максімум - на 5 - 10 тысяч.

Журналісты «Комсомольской правды в Беларуси» наважылі даведацца, дзе кветачкі да свята самыя свежыя і даступныя. Перш за ўсё яны падышлі да прадаўцоў на вуліцы. Ля ўваходу на станцыю метро «Плошча Леніна» былі натоўпы прадаўцоў і пакупнікоў. У асноўным там прадавалі беларускія ружы і цюльпаны - па 35 і 20 тысяч рублёў за адну кветку. Дарэчы, гэта адзіны пункт, дзе можна было ўбачыць мімозы, і тыя за 120 тысяч за больш-менш прыстойную галінку. Мабыць, гэта новы беларускі павеў, жанчыны стаміліся ад вечных мімоз.

У пераходзе - прыкладна тая ж карціна, але ружы прыгажэйшыя, венесуэльскія, па 60 тысяч за штуку.

Далей ляжаць кветкі, наўпрост скажам, не першай свежасці - і герберы, і ружы. Але мужчыны бяруць, асабліва завялыя ружы з іскрамі. Мабыць, думаюць, што яны асабліва прыгожыя, хоць на самай справе бляскам «падгулялыя» кветкі ратавалі ад спісання. Зніжкі на іх, вядома, не зрабілі.

- Гандаль ідзе выдатна, хоць кошты паднялі ў сярэднім на 10 тысяч, - у спешцы распавядае прадавец, на хаду заварочваючы букецік. - Кветак замовілі ў 10 разоў больш, чым звычайна. Змятаць пачалі ўжо а 6-й раніцы. У асноўным мужчыны бяруць цюльпаны і ружы калегам.

Сапраўды, нядорага. Ружы па 15 - 33 тысяч, герберы па 12 - 16, архідэі ў збанках - 320 тысяч.

Для параўнання журналісты наведалі гандляроў кветкамі на ст. метро «Інстытут культуры». Напярэдадні прадаўцы там скардзіліся на адсутнасць попыту. Прыязджаем. Ужо не скардзяцца:

- Цьфу, цьфу, - стукае па дрэве гаваркая прадавачка. - Чаканні сябе апраўдалі. Працуем кругласутачна, ужо паехалі за новымі. Мы задаволеныя!

Кветкі на прылаўках выглядаюць свежымі, практычна ўсе імпартныя. Але даражэй, чым на вакзале. Ружы па 35 - 55, герберы па 35. Але калі купляюць шмат, робяць зніжкі.

Апошні пункт - ГЦ «Карона» на Кальварыйскай. Кошты тут вышэйшыя: ружы па 55 (і куставыя, і адзінкавыя), цюльпаны - па 25 тысяч, хрызантэмы - па 45 тысяч, а букецікі - ад 400 да 1,3 млн. Затое кветкі выглядаюць выдатна.

- У гандлёвыя цэнтры прыходзіць пэўны кантынгент людзей, грошай на кветкі мужчыны не шкадуюць. Пакупнікоў шмат, не скардзімся ні на попыт, ні на выручку, - патлумачыла супрацоўніца ў зале.

Розы

Тюльпаны

Герберы

Альстромерии

Цветочки в горшочках

На улице и в переходах

35 - 60 тыс.

15 - 20 тыс.

16 тыс.

20 тыс.

Крокусы и гиацинты по 60 тыс.

В магазинах ДОРОРС

15 - 33 тыс.

15 тыс.

12,5 - 16 тыс.

12,5 - 20 тыс.

Орхидеи по 320 тыс.

В ларьках у частников

35 - 55 тыс.

20, но со скидками по 17 тыс.

35 тыс

35 тыс

Фиалки по 100 тыс.

В торговых центрах

55 тыс.

25 тыс.

45 тыс.

40 тыс.

Примулы по 65 тыс.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках