29 красавiка 2024, панядзелак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Вялікай Брытаніі: Стратэгія Пуціна ў дачыненні да Украіны не змянілася

2
МЗС Вялікай Брытаніі: Стратэгія Пуціна ў дачыненні да Украіны не змянілася

Няма ніякіх прыкмет таго, што Расея змяніла сваю палітыку ў дачыненні да Украіны.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Філіп Хэманд, паведамляе «Апостроф» са спасылкай на Reuters.

Кіраўнік брытанскага МЗС прызнаў, што пасля дасягнення мірных дамоўленасцяў у Менску ўзровень гвалту на ўсходзе Украіны знізіўся.

«Гвалту стала менш пасля падпісання новага пагаднення, але я не бачу зменаў у стратэгічных намерах спадара Пуціна. Пытанне толькі ў тым, якія інструменты ён выкарыстоўвае для дасягнення сваіх мэтаў», - заявіў Хэманд.

Брытанія не збіраецца ваяваць з рускімі ва Украіне. «Але ў выпадку ўварвання ў краіны Балтыі гэта будзе азначаць, што палажэнні статута NATO (артыкул 5, які гаворыць пра калектыўную бяспеку) могуць быць задзейнічаныя», - сказаў Хэманд, не ўдакладніўшы, ці мае ён на ўвазе ваенныя дзеянні.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці не змяніла Вялікая Брытанія пастановы не пастаўляць зброю Украіне, Хэманд сказаў, што гэтае пытанне знаходзіцца на сталым кантролі ўрада і ягоная пастанова залежыць ад канкрэтных абставін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках