29 красавiка 2024, панядзелак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, у чым прычына няўважлівасці людзей

7
Навукоўцы высветлілі, у чым прычына няўважлівасці людзей

У даследаванні ўзялі ўдзел 100 чалавек.

Добраахвотнікі запоўнілі апытальнік крэатыўных дасягненняў. Таксама яны выканалі тэст на дывергентнае мысленне - метад творчага мыслення, які ўжываецца звычайна для развязання праблем і задач. Навукоўцы высветлілі: у некаторых крэатыўных людзей дрэнна развітая здольнасць да фільтрацыі непатрэбнай сэнсарнай інфармацыі, піша NEWSru.com са спасылкай на Science World Report.

Працэс фільтрацыі адвольны. Ён ідзе на ранніх этапах сэнсарнай апрацоўкі інфармацыі. Напэўна, праблемы з фільтраваннем дапамагаюць крэатыўным людзям інтэграваць інфармацыю, якая ляжыць за межамі фокусу ўвагі. Дзякуючы гэтаму ў іх узнікаюць творчыя ідэі.

У даследаванні дывергентнае мысленне карэлявалі з добра развітой здольнасцю да фільтрацыі. Крэатыўныя дасягненні, у сваю чаргу, былі звязаныя з праблемамі ў апрацоўцы сэнсарнай інфармацыі. Гэта значыць, дывергентнае мысленне спрыяе творчасці, але, мабыць, яно не мае дачынення да крэатыўнасці, звязанай з парушэннем працэсу фільтрацыі.

Мяркуючы з усяго, творчыя людзі, у якіх праблемы з фільтраваннем, маюць доступ да большай колькасці інфармацыі. Гэта карысна для творчага працэсу. Аднак у парушэнні працэсу фільтрацыі ёсць і адваротны бок - паніжаны ўзровень увагі. Пакуль спецыялісты не ўпэўненыя, наколькі стабільная гэтая асаблівасць крэатыўных людзей. Магчыма, іхняя здольнасць да фільтрацыі залежыць ад сітуацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках