29 красавiка 2024, панядзелак, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянін Літвы спрабаваў вывезці з Беларусі 1700 пачкаў цыгарэт

17
Грамадзянін Літвы спрабаваў вывезці з Беларусі 1700 пачкаў цыгарэт

Аўтамабіль кантрабандыста канфіскуюць.

У Ваўкавыску затрыманая цыгарэтная кантрабанда на беларуска-літоўскай мяжы. У аўтадарожным пункце пропуску «Беняконі» быў затрыманы Ford Mondeo пад кіраваннем 51-гадовага ўраджэнца Вільні. Аўтамабіль быў нашпігаваны цыгарэтамі на агульную суму больш за 13 млн рублёў. Пра гэта onliner.by паведаміў прэс-сакратар Лідскага памежнага атрада Валерый Пазнякоў.

Тавар быў схаваны ў аўтамабілі літоўскай рэгістрацыі ў спецыяльна вырабленых схованках, размешчаных у падвойным дне (доступ праз люк у ніжняй частцы з боку пасажыра) і ў спецыяльных нішах, размешчаных ля задняй часткі аўтамабіля, доступ да якіх быў пасля дэмантажу задняга бампера. Усяго было выяўлена звыш 1730 пачкаў беларускіх цыгарэт.

Сваю датычнасць да адміністрацыйнага правапарушэння кіроўца аўтамабіля адмаўляць не стаў. Цяпер кампетэнтнымі органамі складзены пратакол. Цыгарэты канфіскаваныя, аўтамабіль 2001 годв выпуску затрыманы да вынясення канчатковага судовага вердыкту. Паводле папярэдняй ацэнкі, яго кошт складае звыш 70 млн рублёў. «Хутчэй за ўсё, кіроўца пазбавіцца свайго аўтамабіля як сродку перамяшчэння прадметаў кантрабанды», - адзначыў Валерый Пазнякоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках