29 красавiка 2024, панядзелак, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Рэкіш забіў першы гол у футбольным чэмпіянаце Літвы

Дзмітрый Рэкіш забіў першы гол у футбольным чэмпіянаце Літвы

Свой першы гол у чэмпіянаце Літвы забіў беларускі паўабаронца Дзмітрый Рэкіш.

Ягоны новы клуб - "Спірыс" з Коўні - перамог з лікам 2:1 "Шаўляй", піша БелаПАН.

Яшчэ адзін беларус у чэмпіянаце Літвы, Юрый Кендыш, дапамог "Жальгірыс" узяць верх (2:0) на выездзе над "Гранітасам". Беларускі паўабаронца адыграў увесь матч.

У чэмпіянаце ў Польшчы не ўдзельнічаў у матчы сваёй каманды Павел Савіцкі, ягоная беластоцкая "Ягелонія" саступіла ў Познані "Леху" - 0:2. "Завіша" з Быдгашча ў гасцях падолела 0:1 "Віслу" з Кракава. Беларус Іван Маеўскі зноў правёў усё гульню.

У французскім чэмпіянаце "Мец" Сяргея Крыўца саступіў 0:1 на выездзе "Рэну". Беларус выйшаў на поле за сем хвілін да канца матчу.

У чэмпіянаце Гішпаніі "Малага" з беларускім абаронцам Ягорам Філіпенкам саступіла ў гасцях 0:1 "Гранадзе". Гулец каманды Беларусі зноў не змог выйсці на поле.

Аднавіўся чэмпіянат Грэцыі. Беларускі галкіпер "Атрамітаса" Андрэй Гарбуноў абараняў браму клуба з Афін цягам усяго матчу, але каманда саступіла ў гасцях 0:1 "Астэрасу".

7 сакавіка стартаваў чэмпіянат Казахстана. "Шахцёр" з Караганды з беларускім абаронцам Андрэем Парываевым згуляў унічыю 0:0 з "Таразам". Парываеў правёў на полі ўсе 90 хвілін. Няўдалым выйшаў дэбют за "Акжэтпес" экс-паўабаронцы БАТЭ Аляксандра Паўлава. Ён выйшаў на поле на 57-й хвіліне гульні і атрымаў папярэджанне, а ягоны клуб 0:2 саступіў "Астане".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках