29 красавiка 2024, панядзелак, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска закончыла адвядзенне узбраенняў на Данбасе

3
Украінскае войска закончыла адвядзенне узбраенняў на Данбасе

Украінская старана ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі закончыла чацвёрты этап адвядзення цяжкага ўзбраення ад лініі размежавання.

Пра гэта сёння, 8 сакавіка, на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прэс-афіцэр АТА Андрэй Лысенка, піша NEWSru.ua.

"Мы закончылі адвядзенне цяжкага ўзбраення ад лініі размежавання. Сярод іншага адведзеныя 100-мілімэтровыя гарматы "Рапіра" і "Рута", ракетныя ўстаноўкі залпавага агню "Град" і "Ураган", - сказаў Лысенка.

Ён адзначыў, што ўсе цяжкае ўзбраенне адводзіцца ў пэўныя месцы пад наглядам за гэтым працэсам назіральнікаў АБСЕ, журналістаў.

У той жа час, на Данецкім кірунку тэрарысты працягваюць назапашванне вайсковай тэхнікі.

"На Данецкім кірунку назіраецца назапашванне вайсковай тэхнікі і тэрарыстаў, цяжкая тэхніка застаецца ў гарадах Данецк, Макееўка, Жданаўка і Харцызск", - сказаў Лысенка.

Акрамя таго, паводле ягоных слоў, у зоне АТА актывізаваліся снайперскія групы супраціўніка.

"На жаль, мы адзначаем ўзмацненне дзеянняў снайперскіх груп. Менавіта гэты хлопец, які ўчора загінуў, ён загінуў ад кулі снайпера", - сказаў Лысенка.

За мінулы дзень у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі загінуў адзін украінскі вайсковец, 3 атрымалі раны.

"У выніку правакацыйных абстрэлаў загінуў адзін вайсковец і трое атрымалі раны", - паведаміў Лысенка.

Таксама Лысенка паведаміў, што за мінулы дзень у зоне АТА назіраліся палёты 18 беспілотнікаў-выведнікаў ворага на луганскім, данецкім, арцёмаўскім, краматорскім і марыупальскім кірунках. На апошнім, напрыклад, памежнікі зафіксавалі восем палётаў беспілотнікаў.

Паводле ягоных слоў, з 00.00 гадзін сённяшняга дня і да 8.00 ваеўнікі тройчы абстралялі ўкраінскія пазіцыі са стралковай зброі, а ўвогуле за мінулы дзень было зафіксавана 28 абстрэлаў сіл АТА.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках