5 траўня 2024, Нядзеля, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў просяць здаць зброю

45
Менчукоў просяць здаць зброю

У Менску з 23 да 27 сакавіка пройдзе аперацыя «Арсенал».

Тым, хто незаконна захоўвае зброю, у чарговы раз прапануюць добраахвотна яе здаць і вызваліцца ад крымінальнай адказнасці, паведамляе «Минск-новости».

Такія комплексныя мерапрыемствы праводзяць у сталіцы штогод вясной і восенню. Асноўная іх мэта - супрацьдзеянне незаконнаму абарачэнню зброі, набояў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў. Падчас аперацыі міліцыянты правяраюць умовы захоўвання агнястрэльнай зброі ў гараджан і наяўнасць дазволу на яе.

- Паводле правілаў паляўнічыя стрэльбы, газавыя пісталеты, рэвальверы і іншае павінны знаходзіцца разам з набоямі не ў шафах або пісьмовых сталах, а сейфах, што зачыняюцца на замок або металічных скрынях з высокатрывалых матэрыялаў, - растлумачыў старэйшы інспектар у дазвольнай рабоце Кастрычніцкага РУУС Аляксандр Хаткоўскі.

Таксама падчас аперацыі прымаецца зброя на ўтылізацыю. Можна прыйсці і здаць дзедаву вінтоўку Мосіна, выпадкова знойдзеныя патроны і тым самым вызваліцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Нагадаем, што за незаконнае захоўванне такіх небяспечных прадметаў пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках