5 траўня 2024, Нядзеля, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Эйдман: А хто ж заказчык?

11
Ігар Эйдман: А хто ж заказчык?

Кадыраў мог арганізаваць забойства Нямцова толькі паводле асабістага даручэння Пуціна.

Аб гэтым піша стрыечны брат Барыса Нямцова - на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Пуцін ніколі не быў асабліва вынаходлівым кіраўніком. А вось у вобласці тэрору ён стаў сапраўдным наватарам, стварыў уласнае ноу-хау. Гэтую тэхналогію можна назваць «легендаваным тэрарызмам» або «ашуканскі тэрарызм». Такога ў сусветнай гісторыі яшчэ не было. Прафесійныя тэрарысты са спецслужбаў кожны раз выступаюць пад новай маскай, новым псеўданімам. У Данбасе яны паўсталыя шахцёры і трактарысты, у Маскве - абураныя ісламісты.

Такі тэрарызм асабліва небяспечны тым, што можа пагражаць кожнаму, хто не спадабаецца уладзе. Заб'юць, як Нямцова, а потым вызначаць на каго зваліць: на ісламістаў, сепаратыстаў або іншапланецян. Раней казалі: быў бы чалавек, а справа знойдзецца. Цяпер можна сказаць быў бы чалавек, а матыў для забойства прыдумаюць», - піша ён.

«Калі версія следства правільная і арыштаваныя чачэнцы былі выканаўцамі тэрарыстычнага акту супраць Нямцова, значыць яго забілі рукамі кадыраўцаў (як і Паліткоўскую). Адзін з падазраваных - намеснік камандзіра батальёна «Поўнач». Ягоны непасрэдны начальнік, палкоўнік Алімбэк Далімханаў - родны брат дэпутата Думы Адама Далімханава. У свой час братоў Далімханавых абвінавачвалі ў забойстве братоў Ямадаевых і іншых асабістых ворагаў Кадырава. Вядома не выпадкова, што іншы падазраваны ў Грозным хуценька падарваўся гранатай (ці быў схаваны ад следства). Мяркуючы па ўсім, арганізатары здалі некаторых выканаўцаў, каб схаваць заказчыка , як было і ў справе Паліткоўскай.

У Кадырава не было ніякіх уласных матываў забіваць Нямцова. Барыс не займаўся расследаваннем злачынстваў кадыраўскай рэжыму, як нябожчыкі Паліткоўская або Эстэмірава. Ён не абражаў Кадырава і не быў ягоным кроўным ворагам. Уся актыўнасць і ўвесь гнеў Нямцова былі накіраваны не супраць Кадырава, а супраць ягонага крамлёўскага патрона. Менавіта з ім Барыс вёў жорсткія барацьбу, менавіта яго ён крытыкаваў, менавіта яму даваў, мякка кажучы, непахвальныя вызначэнні.

Вядома, гаспадар Чачэніі не стаў бы на ўласную ініцыятыву марнаваць рэсурсы і падстаўляць сваіх людзей пад турму дзеля забойства маскоўскага апазіцыянера. А галоўнае, Кадыраў не стаў бы лезці наперад свайго крамлёўскага «бацькі ў пекла», праяўляць нейкую несанкцыянаваную актыўнасць ў справах, звязаных з вялікай маскоўскай і міжнароднай палітыкай. Гэта было б парушэннем субардынацыі і ягонага «канкардату» з Крамлём.

Кадыраў мог арганізаваць забойства Нямцова толькі на асабістае даручэнне Пуціна», - мяркуе Ігар Эйдман.

Барыса Нямцова застрэлілі ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы.

8 сакавіка Басманны суд Масквы прыняў пастанову змясціць пад арышт усіх пяцёх затрыманых у справе аб забойстве Нямцова. Заур Дадаеў і Анзор Губашаў арыштаваныя да заканчэння тэрміну следства - 28 красавіка. Тэмерлан Эскерханаў, Хамзат Бахаеў і Шагіт Губашаў, якія працягваюць знаходзіцца ў статусе падазраваных, арыштаваныя да 7-8 траўня.

Падчас паседжання суддзя заявіла, што віна Дадаева пацвярджаецца сведчаннямі аб прызнанні віны. Губашавы, Бахаеў і Эскерханаў сваю віну адмаўляюць.

Яшчэ адзін падазраваны ў справе аб забойстве Нямцова падарваўся ў Грозным падчас затрымання.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках