5 траўня 2024, Нядзеля, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі пабіў рэкорд у колькасці хет-трыкаў у Гішпаніі

1
Мэсі пабіў рэкорд у колькасці хет-трыкаў у Гішпаніі

Форвард «Барселоны» Ліянэль Мэсі перасягнуў рэкорд нападніка «Рэала» Крышціяну Ранальду ў колькасці хет-трыкаў у футбольным чэмпіянаце Гішпаніі.

Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Marca, нападнік зборнай Аргенціны забіў тры мячы ў брамы «Раё Вальекана» (6:1) у матчы 26 тура гішпанскай прымеры. Хет-трык стаў для Мэсі 24-м у чэмпіянаце Гішпаніі. У актыве Ранальду - 23 хет-трыкі.

У гэтым паказчыку і Мэсі, і Ранальду ўжо апярэдзілі былога нападніка «Рэала» Альфрэда Ды Стэфана і былога форварда «Атлетыка» Тэльма Сару, на рахунку якіх па 22 хет-трыкі ў матчах гішпанскага першынства.

Пасля 26 тураў Барселона з 62 баламі ўзначальвае турнірную табліцу чэмпіянату Гішпаніі. «Рэал» знаходзіцца на другой пазіцыі, саступаючы адзін бал.

Фота: AP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках