5 траўня 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За нарыхтоўку бярозавіку ў Беларусі будуць штрафаваць

64
За нарыхтоўку бярозавіку ў Беларусі будуць штрафаваць

За збор бярозавіку без адпаведнага дазволу прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Сярод беларусаў расце попыт на бярозавы сок. Менавіта таму лясгасы Берасцейскай вобласці ў гэтым годзе плануюць нарыхтаваць соку амаль удвая больш, чым у мінулым. Згодна з планам, лясгасы павінны сабраць 6000 тон. Самастойная нарыхтоўка, без адпаведнага дазволу, караецца адміністрацыйнай адказнасцю, паведаміў «Радыё Рацыя» супрацоўнік Пінскага лясгаса Андрэй Кузьміч:

«Разам са службай дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету з лясной аховай лясгасу вобласці арганізоўваюцца прыродаахоўныя рэйды з нагоды выяўлення і спынення парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. У тым ліку і ў нарыхтоўцы бярозавіку. На сёння прадугледжаная адказнасць артыкулам 15.26 КаАП Рэспублікі Беларусь, за парушэнне пагражае штраф да 20 базавых адзінак».

Пакуль фактаў незаконнай нарыхтоўкі бярозавіку не выяўлена, але леснікі заклікаюць набываць свежы сок у лясгасах прымальным коштам і без рэгламенту ў колькасці.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках