5 траўня 2024, Нядзеля, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харашці: Праваабаронцы ў Беларусі сутыкаюцца з «вялізнымі праблемамі»

Харашці: Праваабаронцы ў Беларусі сутыкаюцца з «вялізнымі праблемамі»

Высылка Алены Танкачовай сведчыць аб «велізарных праблемах, з якімі працягваюць сутыкацца праваабаронцы, працуючы ў Беларусі».

Пра гэта гаворыцца ў заяве спецдакладчыка ААН аб Беларусі Міклаша Харашці, апублікаванай на сайце вярхоўнага камісара ААН правоў чалавека, паведамляе БелаПАН.

«Гэты відавочна непрапарцыйны захад быў прыняты ўрадам у адказ на праваабарончую працу Танкачовай у краіне, - адзначыў Харашці. - Такія дзеянні парушаюць міжнародныя абавязанні Беларусі ў сферы абароны правоў чалавека».

Да заявы Харашці далучыўся спецдакладчык аб сітуацыі з праваабаронцамі Мішэль Форст, які «падзяляе асцярогі Харашці аб пераследзе праваабаронцаў у Беларусі», адзначаецца ў паведамленні.

Абодва спецдакладчыкі заклікалі беларускія ўлады прыняць да ўвагі іх паўторныя запыты аб магчымасці наведаць Беларусь.

Нагадаем, у лістападзе 2014 УУС Першамайскага раёна Менска прадпісала грамадзянцы Расеі Алене Танкачовай цягам месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну цягам найбліжэйшых трох гадоў. Падставай для гэтага сталі зафіксаваныя відэакамерамі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, які належыць Танкачовай. Спробы праваабаронцы абскардзіць гэтую пастанову ў судовым парадку не ўвянчаліся поспехам, і 21 лютага яна вымушаная была пакінуць Беларусь, дзе пражыла блізу 30 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках