5 траўня 2024, Нядзеля, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламскі прапаведнік заклікаў разбурыць егіпецкія піраміды

21
Ісламскі прапаведнік заклікаў разбурыць егіпецкія піраміды

Прапаведнік з Кувейта Ібрагім аль-Кендары выступіў з заклікам знішчыць егіпецкія піраміды і постаць сфінкса.

Пра гэта са спасылкай на егіпецкае выданне Al-Watan паведамляе ТАСС.

Са слоў Ібрагіма аль-Кендары, той факт, што раннія мусульмане, прыйшоўшы ў Егіпет, не разбурылі помнікі часоў фараонаў, яшчэ не значыць, што гэтага не трэба рабіць цяпер. Раз прарок Мухамед у свой час знішчыў усіх ідалаў у Мецы, значыць, ягоныя нашчадкі таксама павінны пакласці канец ідалапаклонству, нават нягледзячы на тое, што цяпер будынкі перыяду фараонаў з’яўляюцца не аб'ектамі культу, а толькі помнікамі гісторыі, культуры і архітэктуры, мяркуе кувейцкі рэлігійны дзеяч.

Раней з аналагічнай прапановай знішчыць піраміды і сфінксы выступіў лідар групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД) Абу Бакр аль-Багдадзі. Ён назваў задачу знішчыць гэтыя гістарычныя помнікі «рэлігійным абавязкам».

Нагадаем, некалькі дзён назад стала вядома пра знішчэнне старажытнага горада Німруд баевікамі ІД. Усё, што засталося ад спадчыны асірыйскай цывілізацыі (горад быў заснаваны ў XIII стагоддзі да нашай эры), было знесена бульдозерамі.

«Ісламскі дзяржава» - тэрарыстычная арганізацыя, якая захапіла частку тэрыторый Сірыі і Іраку і абвясціла халіфат. Дзейнасць гэтай групоўкі забароненая ў Расеі. Лідар ІД Абу Бакр аль-Багдадзі абвясціў сябе халіфам пад імем Ібрагім, а сталіцай быў абвешчаны раней захоплены Масул.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках