27 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уільям Браўдэр: Пуціну пляваць на Расею

13
Уільям Браўдэр: Пуціну пляваць на Расею

Уладзіміру Пуціну пляваць на Расею і расейскі народ. Ён першапачаткова думаў толькі пра сябе, асабістае ўзбагачэнне і ўладу.

Як паведамляе ZN.UA, пра гэта ў інтэрв'ю аўстрыйскаму выданню Der Standard распавёў былы амерыканскі інвестар Уільям Браўдэр, які шмат гадоў працаваў на расейскім рынку, а цяпер быў абвешчаны персонай нон-грата ў Расеі.

Са слоў бізнэсоўца, на Захадзе памыляюцца, калі ўважаюць Пуціна нацыяналістам і імперыялістам.

«На самой справе яго зусім не хвалюе, колькі людзей памірае ў Расеі. Яму не складана хлусіць заходнім палітыкам. З самага пачатку яго цікавілі толькі дзве рэчы: павелічэнне асабістага багацця і ўлада. На Захадзе часта малююць вобраз Пуціна, нібыта ён нацыяналіст. Але гэта не так. Пуціну пляваць на Расею, ён думае толькі пра сябе. Калі б краіна сапраўды была важная для яго, ён бы не забіваў такіх людзей, як Сяргей Магніцкі, а разабраўся б з людзьмі, якія скралі 230 мільёнаў даляраў у дзяржавы», - сказаў Браўдэр.

Ён таксама распавёў, пры якіх умовах Пуцін спыніцца і адмовіцца ад агрэсіўнай палітыкі. На ягоную думку, гэтага не адбудзецца, калі Захад і далей будзе спрабаваць спыніць вайсковую агрэсію дыпламатыяй.

«У Еўропе і ЗША палітыкі прымаюць жаданае за сапраўднае, думаючы, што з дапамогай перамоваў змогуць дамагчыся вяртання жыцця і спосабу вядзення спраў, як было да канфлікту. Я дзесяць гадоў цесна супрацоўнічаў з Пуціным і магу сёе-тое сказаць пра яго характар. Ніводнага шанцу вярнуць усё, як было, няма», - пераконвае бізнэсовец.

З яго слоў, Захаду давядзецца або ўжыць фізічную сілу супраць Расеі, каб спыніць яе агрэсію, або стварыць такія ўмовы, каб працяг вайны для яе стаў занадта дарагім.

Адным з інструментаў у стварэнні такіх умоў, на думку Браўдэра, магло б стаць адключэнне Расеі ад сістэмы SWIFT і арышт рахункаў і актываў усіх сяброў-алігархаў Пуціна. Гэта магло б стварыць сур'ёзныя праблемы для Крамля.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках