Азаранка сустрэлася ў Маямі са сваімі балельшчыкамі (Відэа)
3- 1.04.2015, 11:10
- 5,442
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў рамках акцыі WTA Live Fan Access пагутарыла ў Маямі са сваімі юнымі заўзятарамі.
Таксама Вікторыя адказала на пытанні прыхільнікаў з сацыяльных сетак, распавёўшы пра тое, колькі ў яе красовак Nike, якая песня першай прыйшла ёй на розум раніцай, а таксама даўшы параду 10-гадовай тэнісістцы, піша gotennis.ru.
Нагадаем, што Азаранка завяршыла выступленне на турніры Miami Open, які праходзіць у Маямі, на стадыі трэцяга раўнда.