2 траўня 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспрацоўнага са Шчучына аштрафавалі за 418 паездак за мяжу

19
Беспрацоўнага са Шчучына аштрафавалі за 418 паездак за мяжу

У Шчучыне аштрафавалі мужчыну, які афіцыйна не працуе ўжо з 2009 года, аднак за гэты час 418 разоў з'ездзіў за мяжу.

«Інспекцыяй МПЗ Шчучынскага раёна запатрабаваная дэкларацыя аб даходах і маёмасці ў беспрацоўнага грамадзяніна - жыхара горада Шчучына, які не мае афіцыйных крыніц даходаў цягам доўгага часу (апошнія звесткі аб заробку за 2009 год), - распавялі ў прэс-службе ІМПЗ Гарадзенскай вобласці. - За перыяд з 2008 да 2014 года меў 418 выездаў за мяжу».

Падчас праверкі падатковым органам была вызначаная сума расходаў, панесеных названым грамадзянінам (разлічаныя затраты), на паездкі за мяжу (набыццё аўтамабільнага паліва, аплата за атрыманне замежных віз, выдаткі ў страхаванні аўтамабіля, выдаткі на набыццё тавараў, згодна з мытнай дэкларацый), піша 015.by.

Паводле вынікаў праверкі ўстаноўлена перавышэнне расходаў над даходамі ў суме 211,4 млн. рублёў. Вылічаны і прад'яўлены да выплаты падаходны падатак у суме 25,0 млн. рублёў, які паступіў у бюджэт у поўным аб'ёме.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках