26 красавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заур Дадаеў прызнаўся ў забойстве Нямцова

11
Заур Дадаеў прызнаўся ў забойстве Нямцова

Галоўны фігурант справы аб забойстве апазіцыйнага расейскага палітыка Барыса Нямцова, даў прызнальныя паказанні і супрацоўнічае са следствам.

Пра гэта ў Масгарсудзе на паседжанні паводле скаргі на арышт іншага фігуранта справы Хамзата Бахаева заявіў прадстаўнік Следчага камітэта Расейскай Федэрацыі, паведамляе ТАСС.

«Дачыненне Бахаева да злачынства пацвярджаецца прызнальнымі паказаннямі Дадаева, які супрацоўнічае са следствам», - сказаў следчы.

Раней падазраваныя ў забойстве Нямцова заяўлялі пра ўжыванне да іх катаванняў. Адвакат Заура Дадаева сцвярджаў, што ў яго падабароннага ёсць алібі, а сам Дадаеў не прызнаваў сябе вінаватым у забойстве палітыка.

Заур Дадаеў, Тамерлан Эскерханаў, Анзор і Шагіт Губашавы і Хамзат Бахаеў 8 сакавіка 2015 года былі арыштаваныя Басманны судом Масквы ў падазрэнні ў забойстве палітыка Барыса Нямцова.

Лідар расейскай апазіцыі быў забіты ў ноч на 28 лютага на Вялікім Маскварэцкам мосце ў цэнтры сталіцы. У палітыка трапілі чатыры кулі, ён памёр на месцы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках