26 красавiка 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Сорас назваў тры сцэнары развіцця сітуацыі ва Украіне

5
Джордж Сорас назваў тры сцэнары развіцця сітуацыі ва Украіне

Амерыканскі мільярдэр прааналізаваў сітуацыю ва Украіне і распавёў аб бяздзейнасці Еўропы.

На фоне гэтага фінансіст апісаў тры сцэнары развіцця сітуацыі ва Украіне. «Комсомольская правда в Украине» апублікавала вытрымкі з артыкула, апублікаванага ў часопісе Project-syndicate.

Першы сцэнар, песімістычны

Адзін з найгоршых сцэнарыяў украінскага крызісу ўключае ў сябе паступовае згасанне супраціву расейскай агрэсіі. Пры гэтым Еўропу пазапаўняюць уцекачы з Украіны - 2 млн чалавек, гэта рэалістычная ацэнка. У выніку колькасць сяброў Пуціна ў Еўропе ўзрасце настолькі, што санкцыі ў дачыненні да РФ паступова сыдуць на нішто. Гэта горшы вынік для Еўропы, якая стане яшчэ больш падзеленай, ператварыўшыся ў поле бітвы за ўплыў паміж пуцінскай Расеяй і Злучанымі Штатамі. ЕЗ перастане быць функцыянальнай палітычнай сілай у свеце (асабліва, калі Грэцыя таксама пакіне еўразону).

Другі сцэнар, рэалістычны

Больш імаверны сцэнар, што Еўропа будзе «кропельным шляхам» карміць Украіну. Украіна не руйнуецца, але алігархі зноў заяўляюць пра сябе і новая Украіна пачынае нагадваць старую Украіну.

Пуцін палічыць гэта амаль за здавальняючы завяршэнне канфлікту, поўны крах. Аднак у гэтым выпадку яе перамога не будзе гарантаваная, паколькі такія працэсы прывядуць да чарговай халоднай вайны, якую Расея ў выніку прайграе, як прайграў яе СССР. Пуцінскай Расеі патрэбная нафта па сто даляраў за барэль, а яна (нафта - рэд.) пачне выцякаць з валютных рэзерваў цягам двух-трох гадоў.

ЕЗ будзе губляць новую Украіну. Прынцыпы, якія Украіна абараняе - прынцыпы, на якіх грунтуецца ЕЗ - будуць скасаваныя, і ЕЗ давядзецца выдаткаваць значна больш грошай на абарону сябе, чым давялося б марнаваць, дапамагаючы новай Украіне дамагчыся поспеху.

Трэці сцэнар, аптымістычны, але ўтапічны

Існуе таксама больш абнадзейлівы сцэнар. Новая Украіна ўсё яшчэ жывая і мае намер абараняць сябе. Хоць Украіна, сама па сабе, не ідзе ні ў якое параўнанне з расейскім войскам, яе хаўруснікі могуць рабіць «усё, што трэба», каб дапамагчы, калі не ўлічваць уключэнне ў прамы вайсковы канфлікт або парушэнне менскіх дамоўленасцей. Гэта не толькі дапаможа Украіне, гэта таксама дапаможа ЕЗ вярнуць каштоўнасці і прынцыпы, якія, здаецца, страцілі. Залішне казаць, што менавіта за гэты сцэнар я выступаю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках