7 траўня 2024, aўторак, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам гарэў палігон бытавых адкідаў

3
Пад Менскам гарэў палігон бытавых адкідаў

У Менскім раёне адбылося загаранне звалкі на плошчы 200 квадратных метраў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Менскай абласной управе МНС Беларусі.

Увечары 11 красавіка ў МНС паступіла паведамленне аб пажары на плошчы 200 кв.м на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адкідаў УП "Менская лесапаркавая гаспадарка" каля пасёлка Прывольны Менскага раёна. Для тушэння пажару былі задзейнічаныя 23 чалавекі і 7 адзінак тэхнікі (у тым ліку з іх 21 работнік МНС і 5 адзінак тэхнікі МНС).

Праз дзве гадзіны пажарным удалося лакалізаваць пажар. Паводле стану на 06.00 12 красавіка, гарэнне адбываецца асобнымі агменямі на плошчы 120 кв. м. Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках