28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь аднавіла пастаўкі бензіну ў Расею

1
Беларусь аднавіла пастаўкі бензіну ў Расею

Беларуская нафтавая кампанія аднавіла пастаўкі нафтапрадуктаў пасля заявы кіраўніка Мінэнэрга РФ.

Пра гэта заявіў прадстаўнік канцэрна "Белнафтахім" Віталь Паўлаў, піша БелТА.

"Сакавік быў няпростым у галіне коштаўтварэння на гэтую прадукцыю. Разам з тым цяпер яе адгрузкі ў Расею вядуцца згодна з раней падпісанай з расейскім Мінэнерга дамоўленасцю", - заявіў ён.

Паводле звестак намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім", Беларуская нафтавая кампанія ў красавіку паставіла на расейскі рынак 25,5 тысяч тон бензінаў. Ён падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў тым, каб працаваць у адпаведнасці з усталяванымі правіламі і поўным паразуменні з расейскімі партнёрамі.

Надоечы СМІ распаўсюдзілі інфармацыю са спасылкай на міністра энэргетыкі РФ Аляксандра Новака, што ў выпадку недапаставак у Расею беларускага аўтабензіну больш чым на 10% ад прадугледжаных графікам аб'ёмаў РФ мае права знізіць пастаўкі нафты ў суадносінах 1:5. "Як толькі пастаўкі аўтабензіну адновяцца, адновяцца і пастаўкі нафты. Усе разлікі павінны быць пацверджаны дакументальна, рызыка канфліктных сітуацый мінімальная. Да таго часу, пакуль не будзе закончаная мадэрнізацыя нашых НПЗ, мы разлічваем на аб'ёмы нафтапрадуктаў з Беларусі", - заявіў міністр.

Як раней заявіў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка, за студзень-люты беларускі бок поўнасцю выканаў свае абавязанні ў продажах на расейскі рынак нафтапрадуктаў.

"У сакавіку, калі сітуацыя з эканомікай пастаўкі змянілася, мы скарысталіся папраўкай ў дамоўленасцях, якая прадугледжвае ў выпадку зніжэння прыбытковасці беларускага боку да правядзення кансультацый і выпрацоўкі нейкіх дадатковых захадаў прыпыніць пастаўкі", - удакладняў кіраўнік канцэрна. Ён звярнуў увагу, што ў сакавіку паставак не было, але, калі яны стануць эканамічна выгаднымі, іх адновяць.

Паводле вынікаў першых двух месяцаў Беларусь паставіла ў Расею 140 тысяч тон бензінаў.

Усяго, згодна з індыкатыўным балансам паліўна-энэргетычных рэсурсаў на 2015 год, у Беларусь паступіць 23 млн тон нафты, у тым ліку 22 млн тон трубаправодным транспартам. У сваю чаргу Беларусь павінна паставіць у Расею 1,8 млн тон аўтамабільных бензінаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках