28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тавары ў Літве таннеюць

15
Тавары ў Літве таннеюць

Пакуль кошты ў Беларусі падвышаюцца, усё больш тавараў у суседняй Літве таннеюць.

Пра гэта сведчаць звесткі статыстыкі, піша ru.Delfi.lt.

"Мы заўважылі, што павялічваецца колькасць прадуктаў, кошты на якія зніжаюцца, і асабліва зніжаюцца кошты на прадукты харчавання. Захоўваюцца тэндэнцыі росту коштаў на паслугі", - сказала на прэс-канферэнцыі загадчыца Аддзела статыстыкі коштаў Дэпартамента статыстыкі Надзея Алеева.

Паводле яе слоў, імавернасць росту коштаў на паслугі захаваецца, аднак яна не змагла патлумачыць, чаму гэта будзе адбывацца.

З 100 тавараў, кошты на якія знаходзяцца пад наглядам, у 39 выпадках мела месца падаражэнне, у 35 выпадках - зніжэнне, а кошты на 28 тавараў засталіся без змены.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках