У Віцебску і Наваполацку ў сярэдзіне вясны выпаў снег
3- 15.04.2015, 11:15
- 12,696
Карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі выкладваць здымкі красавіцкага снегу.
У Віцебску і Наваполацку раніцай 15 красавіка нечакана выпаў снег. Учора, 14 красавіка, у Менску таксама выпаў снег і пайшоў град. Надвор'е ў Беларусі нечакана пагоршылася ў пачатку тыдня. Штармавое папярэджанне было абвешчанае на 14 і 15 красавіка. Моцны вецер нанёс шмат пашкоджанняў ва ўсёй краіне, а ў Берасці праз вецер на стаянку аўтамабіляў абрынулася цагляная сцяна, паведамляе «Еўрарадыё».
Такое неспрыяльнае надвор'е захаваецца і на доўгіх выходных, распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
«У першую палову тыдня будзе паступаць халодная паветраная маса з Балтыйскага мора. Потым халодны атмасферны фронт сыдзе, і за ім пачне паступаць яшчэ больш халодная паветраная маса з паўночных мораў», - заявіў ён.
Самы непагодлівы дзень будзе ў чацвер, а ў пятніцу ў Беларусь прыйдзе яшчэ больш халодная паветраная маса. На выходных будзе да 10 градусаў цяпла.