27 красавiка 2024, Субота, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгул стыхіі ў Берасцейскай і Менскай абласцях (Відэа)

4

Ураган вырываў з зямлі дрэвы, зрываў дахі і разбураў сцены.

У другой палове дня 13 красавіка сапраўдная віхура абрынулася спачатку на Берасце. Моцны вецер (ён дасягаў хуткасці 20 метраў у секунду) перакульваў гандлёвыя палаткі, валіў дрэвы, некаторыя з якіх падалі на аўтамабілі. Усяго пашкоджаныя 14 аўтамабіляў. 10 з іх трапілі пад абрынанне цаглянай сцяны, піша «Віртуальны Брэст».

Далей пад удар стыхіі трапіла Менская вобласць. Пацярпелі 67 населеных пунктаў у Барысаўскім, Вілейскім, Клецкім, Лагойскім, Менскім, Маладзечанскім, Слуцкім, Салігорскім і Старадарожскім раёнах. Без электрычнасці засталіся 12 населеных пунктаў. Вецер пашкодзіў дахі 37 будынкаў, сярод іх 13 жылых дамоў. Праводзяцца рамонтныя работы, паведамляе «Еўрарадыё».

У Салігорску вецер абрынуў бетонны плот на стадыёне футбольнага клуба «Шахцёр». Як паведамляе «Прессбол», у горадзе пашкоджаныя аўтамабілі, вырваныя з зямлі дрэвы, рэкламныя шчыты. Учора ўвечары былі перабоі з электрычнасцю.

Стыхія нанесла шкоду і сталіцы. На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова вецер вырваў і перавярнуў тэлефонную кабіну, інфармуе «Наша ніва».

Як можна меркаваць, вецер нанёс шкоду і ў іншых абласцях. Напрыклад, вядома, што ў Гарадзенскай вобласці былі пашкоджаныя дахі 7 будынкаў. Звесткі пакуль збіраюцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках