1 траўня 2024, Серада, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 19 тон ківі

10
Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 19 тон ківі

19 тон чылійскіх ківі везлі ў Маскву ў суправаджэнні падробленага чылійскага сертыфіката.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду.

«У ППУ «Красная Горка» на адцінку аўтадарогі М 1«Масква - Менск» 15 красавіка 2015 забаронены ўвоз на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі больш за 29 тон падкаранціннай прадукцыі.

Так, больш за 19 тон чылійскіх ківі везлі ў Маскву з беларускім рээкспартным фітасанітарным сертыфікатам ад 15.04.2015 № 05/31-15/0221-Р. Прычынай забароны іх увозу стаў падроблены фітасанітарны сертыфікат краіны паходжання.

Акрамя таго, 10 тон насення райграсу аднагадовага паходжання Рэспубліка Беларусь, перавозіліся без патрэбных дакументаў, якія пацвярджаюць гатункавыя якасці насеннага матэрыялу», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках