26 красавiка 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія мытнікі канфіскавалі BMW 7-Series

11
Берасцейскія мытнікі канфіскавалі BMW 7-Series

Жыхарка Пінска завезла практычна новы BMW 7-Series, але «забылася» аб мытных плацяжах.

Аўтамабіль BMW 7-Series 2013 выпуску 41-гадовая жыхарка Пінска ўвезла ў чэрвені 2014 года. Машыну аформілі ў пункце «Пінск-Белмытнясэрвіс» Берасцейскай мытні. Аднак, як паведамілі ў УУС Берасцейскай вобласці, пазней выявіўся факт несапраўднага дэкларавання аўто.

Як выявілася, пры правядзенні мытнага афармлення жанчына ўхілілася ад выплаты мытных плацяжоў на агульную суму больш за 453 млн рублёў. BMW канфіскавалі, паведамляе onliner.by.

У дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 231 Крымінальнага кодэксу - «Ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках