8 траўня 2024, Серада, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы спрабуем не дапусціць абвалу

48
Лукашэнка: Мы спрабуем не дапусціць абвалу

Дыктатар «сур'ёзна адчуў санкцыі», якія былі ўведзеныя супраць Расеі.

Такое меркаванне выказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю медыяхолдынгу «Блумбэрг», паведамляе БелТА.

«У нас сітуацыя няпростая, як у Расеі, Казахстане, на постсавецкай прасторы, як і ў многіх краінах свету, - сказаў ён. - На нас сур'ёзна паўплывалі санкцыі, якія ўвялі супраць Расеі, мы іх адчулі. І вось у Астане гэта было нашае галоўнае пытанне, мы абмяркоўвалі тэму санкцый супраць Расеі. Дэвальвацыя расейскага рубля, абвал, абвал коштаў нафты, натуральна, вельмі ўскладнілі сітуацыю ў Расеі, і мы абмяркоўвалі, як гэта паўплывала на сябраў Еўразійскага эканамічнай саюза. У нас няпростая сітуацыя ў эканоміцы, але не крытычная».

Кіраўнік таксама заўважыў: «Вельмі дрэнна, што мы ў свой час павольнымі тэмпамі дыверсіфікавалі як сваю эканоміку, так і экспарт. Бо ў нас адкрытая эканоміка. Мы больш за палову таго, што вырабляем, прадаем. І тым самым залежым ад замежных рынкаў. Мы не паспелі досыць далёка сысці ад рынка Расеі, рынка постсавецкай прасторы і перайсці на іншыя». Са слоў Аляксандра Лукашэнкі, цяпер гэты працэс фарсіруюць.

«Гэта галоўнае, таму што гэта прыток валюты. Прыток валюты дае нам магчымасць утрымліваць і фінансавую стабілізацыю, і, натуральна, курс рубля. Ён цябер стабілізаваўся на пэўнай адзнацы. Мы не ўкідвалі золатавалютныя рэзервы для таго, каб яго падтрымліваць. Устанавілі плаваючы курс, і, дзякуй Богу, ён неяк стабілізаваўся. Дзесьці ў ручным кіраванні, дзесьці, калі гэта трэба, мы спрабуем не дапусціць абвалу, - падкрэсліў ён. - Мы з боку дзяржавы не робім крокаў для таго, каб пагоршыць інфляцыю».

«Што тычыцца інфляцыі, нам нядрэнна было б выйсці на 12-15% інфляцыі з такім разлікам, каб ужо ў наступным годзе гэта лічба была адназначнай. Мы можам гэта зрабіць. Што тычыцца золатавалютных рэзерваў - назапашваць іх цяпер складана. Вельмі важна іх не страціць, не паменшыць», - мяркуе ён.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках