9 траўня 2024, Чацвер, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад амністыю могуць трапіць 8 тысяч чалавек

10
Пад амністыю могуць трапіць 8 тысяч чалавек

Сёлета ў Беларусі могуць быць амніставаныя блізу васьмі тысяч грамадзян.

Пра гэта паведаміў 2 красавіка журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«Пад дзеянне закона падпадуць традыцыйныя катэгорыі па ўзросце, асобам, здароўю. Нічога асаблівага ў законе не будзе, нічога адрознага ад папярэдняга», - сказаў ён.

Са слоў кіраўніка МУС, праект закона практычна гатовы і праходзіць узгадненне ў зацікаўленых органах. Шуневіч разлічвае, што ў канцы красавіка - пачатку траўня дакумент будзе ўнесены на разгляд «дэпутатаў» «палаты прадстаўнікоў», інфармуе БелаПАН.

Як паведамлялася раней, законапраект аб амністыі з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне плануюць перадаць у парламент да 16 красавіка. Пра гэта заяўлялі начальнік дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Дарошка і начальнік аддзела ў наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Генпракуратуры Юрый Гарошка 24 сакавіка падчас жывой тэлефоннай лініі ў «СБ. Беларусь сегодня».

Са слоў Гарошкі, амніставанне можа закрануць і асуджаных паводле першых двух частках артыкула аб незаконным абароце наркотыкаў (арт. 328 КК). Але, агулам, дадаў ён, асуджаныя паводле артыкулаў пра наркотыкі наўрад ці могуць разлічваць на гуманнасць дзяржавы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках