8 траўня 2024, Серада, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Татарскае паселішча ў Крыме заблакаванае расейскімі сілавікамі

4
Татарскае паселішча ў Крыме заблакаванае расейскімі сілавікамі

У крымскім сяле Жураўкі расейскія сілавікі выставілі блок-пасты і абшукваюць дамы.

Пра гэта інфармагенцтву QHA паведаміла адная з мясцовых жыхарак.

Паводле ейных слоў, яны абшукваюць дамы, не паведамляючы мэты. "Ператрусы праводзяцца і ў расейцаў, якія маюць стасункі пераважна з крымскімі татарамі", - паведаміла жанчына.

Паведамляецца, што правяраюцца аўтамабілі, якія ўязджаюць і выязджаюць з вёскі, пры гэтым асаблівую ўвагу надаюць самаходам з крымска-тарскім сцягам. Як распавёў відавочца, праваахоўнікі называюць зусім розныя прычыны ператрусу - хтосьці шукае забароненую літаратуру, а хтосьці - зброю. З іншых версій на гэты момант на тэрыторыі Жураўкі праводзяцца вучэнні.

Як адзначыў мясцовы жыхар, людзі баяцца выходзіць з дамоў, бо па вуліцах ходзяць узброеныя людзі. "Я хвалююся за сваю дачку, якая цяпер знаходзіцца ў школе. Вяртаючыся дадому, яна можа спалохацца гэтага "відовішча", - распавёў ён.

Раней Расея забараніла ўсе крымска-татарскія СМІ ў Крыме акрамя аднаго. У сваю чаргу ў АБСЕ раскрытыкавалі прыцісканне свабоды слова ў анэксаваным Крыме ў сувязі са скончаным 1 красавіка тэрмінам для перарэгістрацыі ў Расеі сродкаў масавай інфармацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках