9 траўня 2024, Чацвер, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі пілот A320 хлусіў лекарам аб сваёй працы

8
Другі пілот A320 хлусіў лекарам аб сваёй працы

Андрэас Любіц, якога следства ўважае за вінаватага ў катастрофе самалёта, хлусіў лекарам аб тым, што далей працуе пілотам.

СМІ таксама паведамілі пра прычыну праблем са зрокам ў пілота, паведамляе РБК.

Пра тое, што Андрэас Любіц не казаў лекарам, што па-ранейшаму працуе пілотам, паведамляе газета Bild са спасылкай на крыніцы, блізкія да расследавання. Пілот наведваў лекараў у сувязі са сваімі праблемамі са зрокам. Ён казаў пра тое, што працаваў пілотам і паказваў сваіх працадаўцаў Germanwings, пры гэтым ён схаваў той факт, што далей лётае.

Паводле дакументаў расследавання, Любіц казаў, што пашкодзіў вочы ў канцы 2014 года ў выніку аўтааварыі, атрымаўшы траўму праз падушку бяспекі.

30 сакавіка стала вядома, што некалькі гадоў таму, яшчэ да атрымання ліцэнзіі пілота, Любіц праходзіў курс псіхатэрапеўтычнай лячэння пры заўважнай схільнасці да суіцыду. Акрамя таго, паводле звестак СМІ, у Любіца было адслаенне сятчаткі, а ягоная здольнасць бачыць была абмежаваная на 30%.

У выніку авіякатастрофы Airbus А320 авіякампаніі Germanwings ў французскіх Альпах, якая адбылася 24 сакавіка, загінулі ўсе, хто быў на борце - 150 чалавек. Самалёт ляцеў па маршруце Барселона - Дзюсэльдорф. Паводле звестак следства, Любіц наўмысна знішчыў самалёт. Паводле звестак, атрыманых з бартавога самапісца, камандзір лайнера Патрык Зондэнхаймэр на некалькі хвілін пакідаў кабіну пілота, а калі Зондэнхаймэр вярнуўся, Любіц яму не адчыніў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках