8 траўня 2024, Серада, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы - на першым месцы паводле колькасці заявак на прытулак у Польшчы

3
Украінцы - на першым месцы паводле колькасці заявак на прытулак у Польшчы

Грамадзяне Украіны ў I квартале занялі першае месца паводле колькасці заявак аб наданні прытулку ў Польшчы.

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на звесткі польскай адміністрацыі ў справах замежнікаў (UDSC).

Як адзначаецца, украінцы ўпершыню апярэдзілі папярэдніх лідэраў - грамадзян Расеі чачэнскай нацыянальнасці.

Так, за першыя тры месяцы гэтага года аб прытулку ў Польшчы папрасілі 759 украінцаў, што ў 4 разы больш, чым у першым квартале мінулага года.

Агулам UDSC за гэты ж перыяд атрымала 1089 заявак пра прытулак ад усіх замежнікаў.

Сёлета дазвол на знаходжанне ў Польшчы ў рамках працэдур аб наданні прытулку атрымалі двое грамадзян Украіны, у той час як за ўвесь мінулы год - 17 з 2,3 тысяч падаўцоў такіх заявак.

На канец I квартала UDSC разглядала яшчэ блізу тысячы спраў грамадзян Украіны, якія падалі заяўкі аб наданні прытулку ў Польшчы, і 2,1 тысячы ўкраінцаў атрымлівалі сацыяльную дапамогу ад польскай дзяржавы.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Польшча адмовіла ў палітычным прытулку больш як 2 тысячам украінцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках