9 траўня 2024, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Полудзень выйшаў на свабоду

14
Яўген Полудзень выйшаў на свабоду

Асуджаны ў 2013 годзе былы намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень вызвалены.

Пра гэта паведаміў сёння міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч у "палаце прадстаўнікоў", паведамляе tut.by.

Кіраўнік МУС распавёў, што былы намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень выйшаў на волю. "Ён ужо не там. Ужо на волі. Як і начальнік ГУБЭЗ Ермакоў", - сказаў Шуневіч.

"Паводле тэрміну. Як тэрмін скончыўся, так і выйшлі", - адказаў міністр унутраных спраў на пытанне аб тым, калі былыя міліцэйскія чыноўнікі выйшлі на волю.

Ігар Шуневіч таксама распавёў, што з пачатку года два кіраўнікі сярэдняга звяна ў структуры МУС звольненыя за карупцыйныя правіны. "Гэта папераджальны момант. З гэтымі супрацоўнікамі мы адназначна развітаемся", - растлумачыў ён, адзначыўшы, што да такіх дзеянняў можна аднесці, да прыкладу, садзейнічанне перамозе ў тэндары пры іншых роўных варунках за наданне якой-небудзь паслугі не асабіста чыноўніку, а, да прыкладу, рамонт памяшкання, абсталявання ў кабінеце. "Гэта значыць сабе нічога не ўзяў, але садзейнічаў перамозе", - прывёў прыклад міністр.

Нагадаем, Яўген Полудзень 25 сакавіка 2013 быў прысуджаны да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён быў прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) і ч.3 арт.426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду) КК.

Віктар Ермакоў, адзін з фігурантаў "паляўнічай справы", 17 лютага 2010 года быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт.426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці) КК.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках