8 траўня 2024, Серада, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: У Расеі «тролі» атрымліваюць па $760 даляраў за хлусню пра Украіну

7
The Guardian: У Расеі «тролі» атрымліваюць па $760 даляраў за хлусню пра Украіну

Кожнае паведамленне старанна правяраюць на адпаведнасць ідэалогіі Крамля і арыгінальнасць.

Штодня, а 21:00 натоўп работнікаў выходзіць з офіснага будынка на вуліцы Савушкіна ў Санкт-Пецярбургу пасля 12-гадзіннага працоўнага дня ў інтэрнэце. Іх месца займае іншая каманда, якая будзе ўсю ноч пісаць правакацыйныя паведамленні ў сусветнай сетцы. Аб гэтым піша The Guardian, адзначаючы, што на адзначаным адрасе працуе так званае «войска троляў» Крамля.

Улады Расеі плацяць грошы блогерам за 24-гадзіннае ўсхваленне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і ягонай палітыкі ў сацыяльных сетках і на форумах, а таксама за прыніжэнне і крытыку Захаду. Выданне піша, што яго журналістам удалося пагутарыць з двума былымі «работнікамі», якія цэлымі днямі займаліся тым, што правакавалі і хвалілі Пуціна ў інтэрнэце. Былыя «тролі» кажуць, што нікога з іх не наймалі афіцыйна, а грошы плацілі ў канверце. Праца праходзіць у пакоях, у якіх размешчана па 20 чалавек. Кожны з пакояў кантралююць трое цэнзараў, якія правяраюць «паведамленні» на адпаведнасць афіцыйнай прапагандзе Крамля. Калі яны наважваюць, што адзін з «троляў» напісаў недастаткова крытычна ці пераканаўча, уводзяцца штрафы. За спазненні на працу і капіяванне паведамленняў таксама караюць, піша zn.ua.

Адзін з «троляў» распавёў журналістам, што ягонай задачай было весці некалькі старонак на LiveJournal. За гэта ён атрымліваў 760 даляраў штомесяц. Ніякага кантракту з ім не ўкладалі. Адзінае, што ён падпісаў, - гэта пагадненне пра не распаўсюджванне ўнутранай інфармацыі». Са слоў «троля», было забаронена гаварыць сябрам ці родным аб працы. Таксама нельга было дадаваць у сябры на «працоўных» старонках у сацыяльных сетках знаёмых людзей. «Трэба было пісаць звычайныя паведамленні: аб рэцэптах пірагоў або музыцы, якая падабаецца. Але паміж гэтымі паведамленнямі трэба было пісаць пра палітыку і фашысцкі ўрад у Кіеве»", - распавёў былы супрацоўнік «войска троляў».

Выданне піша, што прагледзеўшы старонку на LiveJournal суразмоўніцы з Расеі, журналісты знайшлі шмат паведамленняў аб «20 найлепшых замкаў Еўропы» ці «прыкметы таго, што ты сустракаешся не з той дзяўчынай». Але час ад часу былі і хлуслівыя палітычныя паведамленні аб Украіне і тое, як нібыта карумпаваны апазіцыянер Аляксей Навальны. Былыя «тролі» распавядаюць, што атрымлівалі спецыяльныя «тэхнічныя заданні» аб тым, што менавіта трэба пісаць пра палітыку, пра каго трэба пісаць і якое ўражанне трэба вырабіць на чытача. «Самае страшнае, гэта калі ты маеш стасункі з сябрамі і яны паўтараюць дакладна тое ж самае, што ты бачыў у тэхнічным заданні. Тады разумееш, што гэта сапраўды мае эфект», - распавёў былы «троль».

Іншы такі «інтэрнэт-працаўнік» Марат распавёў, што ягонай задачай было пакідаць каментары на форумах. «Перш за ўсё раніцай мы запускалі проксі-сервер, каб схаваць сваё сапраўднае месцазнаходжанне. А потым чыталі тэхнічнае заданне аб тым, што трэба рассылаць», - кажа ён. З ягоных слоў, «тролі» ў каментарах працуюць у групах па трое. Першы выказваецца наконт нейкай тэмы або проста размяшчае спасылку на артыкул якога-небудзь з выгадных Крамлю сайтаў. Тады іншыя пачынаюць спрэчку, выкарыстоўваючы спасылкі на іншыя пракрамлёўскія прапагандысцкія артыкулы і «фотажабы» на Заходніх і ўкраінскіх палітыкаў. Марат паказаў журналістам 6 старонак з тэхнічнымі задачамі, якія ён атрымаў, калі быў «тролем». На кожным з іх указаная тэма і высновы будучага артыкула. Адно заданне, да прыкладу, палягае ў тым, каб напісаць нататку пра тое, які Пуцін змагар з гвалтам у свеце.

Прынамсі, трэба было ўспомніць, што расейскі прэзідэнт першым выказаў свае спачуванні Франсуа Аланду пасля тэрактаў у Парыжы. «Уладзімір Пуцін звязаўся з французскім прэзідэнтам неадкладна, нягледзячы на дрэнныя стасункі паміж Расеяй і Захадам. Расейскі лідар заўсёды супрацьстаяў агрэсіі і тэрарызму. Дзякуючы яму колькасць тэрактаў у Расеі сур'ёзна паменшылася», - гаворыцца ў тэксце «тэхнічнага задання». Сярод іншых задач - усхваленне расейскага смартфона YotaPhone, напісанне абразлівых матэрыялаў пра былога спікера Дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі, Украіну і «планы» ЗША на яе тэрыторыі. Пры гэтым «тролям» забаронена казаць што-небудзь дрэннае аб тэрарыстычных «ДНР» і «ЛНР». «Я ішоў дадому кожны вечар і бачыў усё гэта ў навінах. Відавочна, што загады аднекуль паступаюць», - сказаў Марат.

Прапрацаваўшы два месяцы ў ролі «троля», ён звольніўся, бо адчуў, што пачынае сам верыць у тыя глупствы, пра якія піша на працы. Са слоў Марата, у «войску троляў» работнікі падзеленыя на два лагеры: адны свята вераць у тое, пра што пішуць, а іншым праца не падабаецца, але яны хочуць зарабіць. «Зразумела, калі кожны дзень цябе кормяць нянавісцю, яна ўядаецца ў душу. Пачынаеш сапраўды верыць у гэта. Трэба быць вельмі моцным, каб заставацца ў здаровым розуме», - сказаў былы «троль». Марат распавёў, што за «эліту» пракрамлёўскіх блогераў уважаюцца тыя, хто працуе на англамоўных сайтах і форумах, прынамсі, на сайтах CNN і New York Times.

Ім плацяць больш за тысячу даляраў за прапагандысцкія паведамленні. Выданне Forbes пісала, што войска «троляў» не дапаможа Пуціну перамагчы Украіну. Пуцін выкарыстаў войска троляў цягам усяго свайго прэзідэнцтва. Google налічвае больш за 1,5 млн матэрыялаў у медыя, дзе сказана «Пуцін атакуе Украіну». Задача троляў - пераканаць аўдыторыю, што гэта т рэба чытаць, як «Украіна атакуе Расею».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках