26 красавiка 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве адсвяткавалі «Дзень футбола і сяброўства»

20 красавіка на гарадскім стадыёне Барысава адбыўся таварыскі матч паміж юнацкімі камандамі футбольных клубаў БАТЭ ды «Менск».

Як стала вядома charter97.org, ён прайшоў у межах міжнароднага Дня футбола і сяброўства, які штогод адзначаецца ў канцы красавіка ў краінах Еўропы ды Азіі, якія ўдзельнічаюць у міжнародным праекце кампаніі «Газпром» «Футбол для сяброўства».

Перад матчам хлопцы з каманды БАТЭ запрасілі сваіх аднагодкаў далучыцца да міжнароднага руху «Футбол для сяброўства»: спаборнікі абмяняліся Бранзалетамі сяброўства - сімвалам таго, што ўдзельнікі матчу гатовыя стаць сябрамі і падтрымаць ключавыя каштоўнасці праекта - талерантнасць і сяброўства паміж прадстаўнікамі розных краін.

Гульня скончылася перамогай БАТЭ з лікам 6: 1. У барысаўчан вызначыліся <>Павел Пашэвіч, Канстанцін Анкуда, Мікіта Дэханд, Уладзіслаў Якавіцкі ды двойчы Мікіта Цыкала.

«З футбольным клубам «Менск» мы прынцыповыя спаборнікі. У нашых камандах гуляюць вельмі моцныя хлопцы з добрай матывацыяй. Сёння ў гульні адчуваўся байцоўскі дух, хлопцы зрабілі ўсё, каб дамагчыся поспеху. Выдатны матч атрымаўся!» - пракаментаваў гульню трэнер юнацкай каманды БАТЭ Іван Мігаль.

Удзельнікаў свята падтрымаў папулярны спявак Тэа - пасол праекта «Футбол для сяброўства». Перад пачаткам матчу ён пажадаў хлопцам добрай гульні, а ў перапынку выканаў некалькі сваіх вядомых кампазіцый.

«2015 - год моладзі і я вельмі рады, што стаў амбасадарам такога значнага міжнароднага сацыяльнага праекта менавіта ў гэтым годзе. Я падтрымліваю асноўныя прынцыпы праекта «Футбол для сяброўства»: здаровы лад жыцця, каштоўнасць традыцый, талерантнасць і майстэрства перамагаць. Гэтыя прынцыпы важныя не толькі на полі, але і ў паўсядзённым жыцці. На мой погляд, вельмі важна падтрымліваць будучых спартсмэнаў, даваць ім усе магчымасці для духоўнага і фізічнага развіцця. Дзякуючы праекту «Футбол для сяброўства» у хлопцаў ёсць унікальная магчымасць трапіць на фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў Бэрлін, пазнаёміцца з аднагодкамі-футбалістамі з іншых краін і ўбачыць сваіх куміраў», - сказаў Тэа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках