26 красавiка 2024, Пятніца, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аб'ём пасажыраперавозак за тры месяцы абрынуўся на 9,2%

9
Аб'ём пасажыраперавозак за тры месяцы абрынуўся на 9,2%
Фота: bymedia.net

У студзені-сакавіку 2015 аб'ём перавозак пасажыраў склаў 532,1 млн чалавек, што на 9,2% менш, чым у студзені-сакавіку 2014 года.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Перавозкі пасажыраў паветраным транспартам павялічыліся на 9,7%. Перавозкі пасажыраў аўтобусамі знізіліся на 9,1%, чыгуначным транспартам - на 8,7%, гарадскім электратэхнічным танспартам, метрапалітэнам - на 9,4%.

У агульным аб'ёме перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных рэйсах дзель гарадскіх перавозак пасажыраў склала 93,7%, прыгарадных - 5,6%, міжгародніх - 0,6%, міжнародных - 0,1%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках