30 красавiка 2024, aўторак, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль траціна войскаў на парадзе ў Менску будзе з Расеі

20
Амаль траціна войскаў на парадзе ў Менску будзе з Расеі
Фотa: inoforum.ru

Расейская вайсковая тэхніка, якая возьме ўдзел у парадзе, прыбудзе ў Беларусь у дваццатых датах красавіка.

У Менск ужо прыбыў парадны разлік 606-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка з горада Электрасталь Маскоўскай вобласці, які возьме ўдзел у парадзе ў гонар 70-годдзя Перамогі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

"Вайскоўцы Расейскай Федэрацыі возьмуць удзел у парадзе войскаў Менскага гарнізона ў гонар Дня Перамогі савецкага войска і савецкага народа над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. Госці з брацкай нам краіны правядуць некалькі трэніровак у складзе параднай механізаванай калоны", - растлумачылі ў ведамстве.

Расейская вайсковая тэхніка, якая возьме ўдзел у парадзе, прыбудзе ў Беларусь у дваццатых датах красавіка. З яе сфармуюць сем парадных разлікаў (з 24), у тым ліку лётны эшалон. Пра гэта паведамлялася раней у газеце Мінабароны "Во славу Родины".

"Гэта самыя сучасныя ўзоры тэхнікі, якая прынятая на ўзбраенне ў Расейскай Федэрацыі і ўваходзіць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл). Плануецца правесці некалькі супольных трэніровак, што дазволіць беларускім і расейскім камандзірам арганізаваць больш цеснае ўзаемадзеянне. А гэта, без сумневу, спрыяе павышэнню абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў менскім парадзе ўпершыню будзе ўдзельнічаць рарытэтная тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта ўзоры ўзбраення частак СПА: пражэктар і дзве зенітныя ўстаноўкі на шасі аўтамабіляў ЗІС. Усяго ж у парадных разліках будзе задзейнічана 250 адзінак баявой тэхнікі. Генеральныя рэпетыцыі вайсковага парада пройдуць у сталіцы 4 і 6 траўня на праспекце Машэрава.

Акрамя таго, на парадзе лётчыкі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы выканаюць фігуры "піраміда", "пеленг" і "ромб". Таксама для парада Кітай перадаў Беларусі два эксклюзіўныя кабрыялеты. Пастаўленыя ў Беларусь аўтамабілі сталі самымі дарагімі ў гісторыі аўтапрамысловасці КНР. Базавая мадэль гэтага лімузіна ў самым Кітаі ўважаецца за раскошу. Першапачаткова планавалася, што створаны ў адзіным экзэмпляры такі аўтамабіль будзе выкарыстоўвацца выключна лідарамі Кампартыі Кітая. Паводле заявы кітайскага боку, аналагаў у гэтых аўтамабіляў у свеце няма.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках