19 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні журналістку аштрафавалі за сюжэт пра слуцкія паясы

3
У Гародні журналістку аштрафавалі за сюжэт пра слуцкія паясы
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Гарадзенскім журналістам Алесю Кіркевічу і Алесю Дзянісаву прысудзілі па 20 базавых адзінак штрафу.

Незалежных журналістаў прыцягнулі да адказнасці за рэпартаж аб адкрыцці выставы слуцкіх паясоў у Беларускім музеі гісторыі рэлігіі, які быў паказаны на «Белсаце» ў пачатку сакавіка.

Абвінавачванне ўсё тое ж - арт.22.9 ч.2 КаАП - «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Самі журналісты ўважаюць яго за незаконны і адзначаюць, што будуць абскарджваць прысуд. «З аднаго боку, ёсць станоўчыя ноткі, бо быў нечакана дадзены мінімальны штраф паводле артыкула - 3,5 мільёна рублёў. З іншага - аб нармалізацыі можна будзе казаць толькі пасля атрымання акрэдытацыі «Белсатам» і працы на роўных умовах з іншымі замежнымі каналамі - НТВ, РТР і іншымі СМІ. Збіраемся абскардзіць пастанову суддзі Алены Пятровай», - распавёў Алесь Кіркевіч.

Матэрыял пра выставу слуцкіх паясоў быў паказаны ў эфіры «Белсата» 4 сакавіка. У фільме не закраналіся палітычныя ці вострыя грамадскія праблемы.

Улада прадаўжае пераслед незалежных журналістаў. У 2014 годзе паводле артыкула 22.9 іх судзілі дзесяць разоў, агульная сума штрафаў склала блізу Br 100 млн. За першыя месяцы 2015 такіх судоў было ўжо дзевяць, у выніку журналістаў пакаралі на агульную суму амаль Br 47 млн.

У гэтым годзе штрафы за сваю дзейнасць акрамя Канстанціна Жукоўскага атрымалі Алесь Ляўчук, Аліна Літвінчук, Ларыса Шчыракова, Тамара Шчапёткіна. Алесь Дзянісаў летась быў аштрафаваны на 30 базавых адзінак, у Алеся Кіркевіча ёсць папярэджанне паводле вышэй згаданага артыкула.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках