6 траўня 2024, панядзелак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адразу некалькіх журналістаў у Гародні і Берасці выклікалі ў міліцыю

4
Адразу некалькіх журналістаў у Гародні і Берасці выклікалі ў міліцыю

Трое незалежных журналістаў - Алесь Ляўчук з Берасця, а таксама Аляксандр Дзянісаў і Аляксандр Кіркевіч з Гародні - атрымалі позвы ў міліцыю.

Яшчэ аднаго гарадзенца Андрэя Мялешкуcharter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Аляксандр Кіркевіч наведаў Ленінскае РУУС Гародні 17 сакавіка, Аляксандр Дзянісаў - раніцай 18 сакавіка. Як высветлілася, міліцыя праводзіць праверку паводле звароту КДБ. Правяраецца факт парушэння арт.22.9 ч.2 КаАП - «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Падставай для праверкі стаў размешчаны на сайце тэлеканала «Белсат» відэасюжэт пра выставу слуцкіх паясоў у Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі. Згодна з журналістам, у матэрыялах праверкі ёсць скрыншоты сайта. Таксама супрацоўніцу музея Галіну Хімко, якая фігуруе ў сюжэце, выклікалі на размову ў КДБ і міліцыю для апазнання журналістаў па фотаздымках.

«Пакуль што ў нас бралі тлумачэнні. Відавочна, паводле вынікаў праверкі міліцыя вызначыць, ці заводзіць справу. Але мне сказалі чакаць позвы - магчыма, для складання пратаколу», - адзначыў Дзянісаў.

«На маю думку, гэтая псаванне нерваў журналістам і спосаб для дзяржавы зарабіць з дапамогай штрафаў, - мяркуе Кіркевіч. - Не думаю, што такія захады нешта радыкальна зменяць - проста чэкісцкая руціна».

Гарадзенцу Андрэю Мялешку патэлефанавалі вечарам 17 сакавіка з гарадзенскага аддзелу міліцыі «Цэнтр» і сказалі, што хочуць «паразмаўляць». Журналіст катэгарычна адмовіўся ісці ў міліцыю без афіцыйнай позвы.

У позве ж, якую атрымаў на 18 сакавіка берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук, гаворыцца, што яго выклікае ўчастковы інспектар Маскоўскага РАУС Берасця, капітан міліцыі Раман Трафімчук.

Нагадаем, у канцы 2014 года (24 снежня) суд Ленінскага раёна Берасця пакараў Аляксандра Ляўчука штрафам у памеры 40 базавых адзінак (6 млн), абвінаваціўшы ў парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 КаАП. Суд прызнаў Ляўчука вінаватым у «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» - супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі. 22 студзеня 2015 Берасцейскі абласны суд адхіліў скаргу незалежнага журналіста на пастанову суда першай інстанцыі.

Гарадзенца Аляксандра Дзянісава аштрафавалі паводле таго жа артыкула ў красавіку 2014 на 30 базавых адзінак. Андрэя Мялешку ў мінулым годзе штрафавалі тройчы - на 30, 35 і 40 базавых адзінак. У Аляксандра Кіркевіча маецца папярэджанне паводле гэтага ж артыкула ў снежні 2013 года. Усяго ў 2014 годзе паводле арт.22.9 КаАП журналістаў штрафавалі 10 разоў (табліцы). Абскардзіць пастановы судоў першай інстанцыі нікому з іх не ўдалося.

У 2015 годзе згодна з арт.22. 9 КаАП суды ўжо чатыры разы штрафавалі незалежных журналістаў - два разы Аліну Літвінчук (Берасце, 30 базавых і 40 базавых адзінак), Тамару Шчапёткіну (Бяроза, Берасцейская вобласць, 40 базавых адзінак) і Ларысу Шчыракову (Гомель, 20 базавых адзінак).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках