26 красавiка 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З «Макдональдса» ў Менску эвакуавалі 135 чалавек

2
З «Макдональдса» ў Менску эвакуавалі 135 чалавек
Фота: onliner.by

Група размініравання выехала праз падазроны пакет.

Вельмі хвалюючым чынам скончыўся для наведвальнікаў абед у «Макдональдсе» на вуліцы Прытыцкага, 28. Два падазроных безгаспадарных пакеты сталі прычынай таго, што а 15:00 на месца была выкліканая група размініравання, супрацоўнікі МНС і іншых устаноў. Падрабязнасці даведаўся Onliner.by.

Супрацоўнікі міліцыі эвакуавалі з будынка побач са станцыяй метро «Пушкінская» 135 чалавек, а група размініравання в/ч 5448 старанна абследавала падазроную сумку. На шчасце, дапамога прыбылых на выклік супрацоўнікаў МНС не спатрэбілася, ім не давялося прымаць актыўнай ролі ў ліквідацыі НС. Як паведамляецца ў дзённай зводцы МНС, выбуховыя рэчывы выяўленыя не былі.

У РУУС Фрунзенскага раёна гэтую інфармацыю пацвердзілі: «Трывога апынулася ілжывай, пацярпелых не было».

«22 красавіка а 14:37 у рэстаране «Макдональдс» на вуліцы Прытыцкага, 28 на століку былі выяўленыя два безгаспадарныя поліэтыленавыя пакеты. На месца выбылі следча-аператыўная група Фрунзенскага РУУС і група размініравання в/ч 5448. Яны ўстанавілі, што ў названых пакетах знаходзіліся кінапраектар і камплектуючыя да яго. Выбуховых прыладаў не выяўлена. Праводзілася эвакуацыя 135 наведвальнікаў і працоўнага персаналу рэстарана. Пасля агляду месца здарэння працоўны рэжым рэстарана быў адноўлены», - паведаміў начальнік аператыўна-дзяжурнай службы ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік міліцыі Сяргей Сіневіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках