3 траўня 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ад глуханямога са сцяжкамі СССР адварочваліся»

12

Гомельцам не патрэбныя чырвоныя сцяжкі.

Чытач charter97.org Слава паведаміў аб чарговым выпадку распаўсюджвання сцяжкоў СССР у Гомелі. «Глуханямы» быў заўважаны ля Цэнтральнага гарадскога рынку.

«Усё па звычайнай схеме: тыпу глуханямы, тыкае паперку і сцяжок. Спрабуе прадаць. Калі я знаходзіўся непадалёк, попыту на яго сумнеўны тавар не было. Наадварот, людзі адварочваліся!», - піша чытач.

Нагадаем, раней неаднаразова паведамлялася пра раздачу на вуліцах населеных пунктаў Беларусі сцягоў Расеі. Такія выпадкі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў.

Акрамя гэтага, апошнім часам з'явіліся распаўсюднікі савецкай сімволікі як у Менску, так і ў рэгіёнах. Некалькі дзён таму ў Віцебску распаўсюдніку сцяжкоў Расеі выбілі зубы.

Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках